Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьявіцца помнік Уладзімеру Мулявіну


Помнік заснавальніку ансамбля «Песьняры» Ўладзімеру Мулявіну паставяць у Екацерынбургу — горадзе, у якім ён нарадзіўся.

Навіну паведаміў міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў, піша БелТА.

Помнік пабудуюць паводле праекту беларускага скульптара, узнагароджанага залатым мэдалём Акадэміі мастацтваў СССР, — Сяргея Логвіна. Паставяць яго ў цэнтры гораду на алеі, якая вядзе да білетных касаў кінаканцэртнага тэатру «Космас».

Сёньня спаўняецца 45 гадоў з дня заснаваньня легендарнага гурту «Песьняры».

Уладзімер Мулявін нарадзіўся ў 1941 годзе ў Екацерынбургу, памёр у 2003 годзе пасьля аварыі.

XS
SM
MD
LG