Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Гарань: Перамовы для Пуціна — толькі камуфляж


Аляксей Гарань
Аляксей Гарань

Украінскі гісторык-міжнароднік і палітоляг Аляксей Гарань падкрэсьлівае, што контранаступ, які адбываецца з боку расейскіх салдатаў, магчымы з прычыны нізкага ўзроўню ўзброенасьці ўкраінскай арміі:

«Зразумела, што ўкраінская армія цяпер у складанай сытуацыі, таму што супраць нас дзейнічае цынічны, подлы, узброены да зубоў агрэсар, які працягвае абстрэлы са сваёй тэрыторыі. Украінскай арміі вельмі патрэбнае сучаснае ўзбраеньне, мы разьлічваем на дапамогу з боку Эўропы і ЗША ў гэтым пытаньні.

На самой справе сэпаратысты і тэрарысты прайгравалі, і было цалкам відавочна, што Данбас будзе вызвалены. Гэта змусіла Пуціна да контранаступу. На жаль, мы бачым, што да апошняга часу перамовы для яго былі толькі камуфляжам. І новае ўварваньне расейскіх войскаў наўпрост ва Ўкраіну кажа пра імкненьне Пуціна калі і выкарыстоўваць магчымасьць перамоваў, то весьці іх выключна з пазыцыі сілы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG