Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ў «іншай сотні»


Анастасія Вішнеўская, кіроўца грузавіка

Анастасія Вішнеўская, кіроўца грузавіка

На Захадзе зьявіўся фотаальбом пад назвай «Іншая сотня» (The Other Hundred) як своеасаблівая рэакцыя на «сотню Форбса», то бок на штогадовы сьпіс 100 найбагацейшых людзей на сьвеце.

Як адзначаюць складальнікі «Іншай сотні», у кнізе прадстаўлены здымкі і інфармацыя пра сотню людзей, якія наогул не трапляюць пад увагу сусьветных СМІ, але заслугоўваюць гэтай увагі ня ў меншай ступені, чым найбольшыя багацеі плянэты.

Сайт The World Post зьмяшчае фатаграфіі васьмі беларускіх жанчын — вэтэранаў Другой сусьветнай вайны, якім сёньня пад 90 і больш за 90 гадоў — якія апынуліся ў гэтай «іншай сотні»: Лідзіі Бондар, Зінаіды Канстанцінаўны, Лізаветы Зяневіч, Анастасіі Вішнеўскай, Марыі Пасьпелавай, Зінаіды Фаменскай, Валянціны Баранавай, Галіны Пагарэлавай.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФАТАГРАФІІ

XS
SM
MD
LG