Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошты на электра-і цеплавую энэргію павышаюцца на 10%


У Беларусі зь 1 верасьня кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня для насельніцтва вырастуць у сярэднім на 9,8%.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2014 № 834, паведамляе БелТА.

Так, тарыф за 1 Гкал цеплавой энэргіі для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня вырасьце з 82 да 90 тысяч рублёў.

Кошт аднаго кубамэтру прыроднага газу ў ацяпляльны пэрыяд пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў павышаецца з 530 да 582 тысяч рублёў, звадкаваны газ даражэе з 8215 да 9021 рублёў за кубічны мэтар.

XS
SM
MD
LG