Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Доўгань пра катаваньні ў Данецку: «Вы не ўяўляеце, як гэта страшна»


газэце New York Times 25 жніўня зьявіўся страшны здымак: на плошчы ў Данецку стаіць худзенькая жанчына, заматаная ўкраінскім сьцягам, на яе грудзях шыльда: «Яна забівае нашых дзяцей. Агент карнікаў».

Яшчэ адзін сьцяжок прывязаны ў яе на галаве. Побач — змрочны чалавек з аўтаматам. На іншым здымку разьюшаная бляндынка ў чорным б’е жанчыну, якая стаіць ля «ганебнага слупа», нагой. Праз два дні стала вядома імя палоньніцы — Ірына Доўгань. Дзякуючы апецы журналістаў — у першую чаргу Эндру Крамара (The New York Times) і Марка Франкеці (The Guardian) — яе ўдалося вызваліць.

Высьветлілася, што Ірыну трымалі ў Данецку, у казармах дэнээраўскага батальёна «Ўсход», камандзір якога, Аляксандр Хадакоўскі, і адпусьціў яе па просьбе замежных журналістаў. Цяпер Ірыне Доўгань удалося пакінуць тэрыторыю, якую кантраляваную «ДНР», і яна распавяла Радыё Свабода сваю гісторыю.

— Я жыву ў маленькім горадзе побач з Данецкам — Ясінаватай, гэта амаль Данецк. Мне 52 гады, у мяне двое дзяцей. Ужо даўно працую касмэтолягам. У мяне свае кліенты, вельмі прыемная праца. Мой муж — галоўны інжынэр пасьпяховай будаўнічай фірмы. У нас была даволі забясьпечаная сям’я, свой дом у гэтым маленькім горадзе, сад, агарод. Увогуле, звычайны я чалавек.

— Палітыкай Вы ніколі не займаліся?

— Крый Божа, пра што Вы кажаце. Палітыка — гэта жудасна. Як памяняць прыгожую працу касмэтоляга на палітыку?

— Але Вы былі за адзіную Ўкраіну?

— Я грамадзянка Ўкраіны, у мяне ўкраінскі пашпарт. У мяне ўкраінскае прозьвішча Доўгань. Я зь дзяцінства жыла ў бабулі ў Днепрапятроўскай вобласьці, усе сяло і я разам зь імі размаўлялі на ўкраінскай мове. Для мяне ніколі не паўставала пытаньне выбару. Я шмат езьдзіла па сьвеце і ведаю, што такое вяртаньне на радзіму, якое гэта шчасьце. Дзе б ты ні быў і як бы прыгожа не было дзе, радзіма ўсё роўна лепш.

— Калі пачалася рэвалюцыя, Вы думалі пра Майдан?

— Я вельмі суперажывала Майдану, увесь час зьбіралася туды ехаць, але муж мне казаў: там справяцца безь цябе, сядзі дома. Так я і ня выбралася. Але мы ўвесь час дасылалі туды грошы. І вы ня можаце сабе ўявіць нашай радасьці, калі мы падумалі, што вось нарэшце народ прачнуўся і цяпер у нашай краіне будуць станоўчыя эўрапейскія зьмены, скінем кайданы гэтых дэбільных прэзыдэнтаў, і ўсё стане добра. Майдан, пакуль не адбыліся трагічныя падзеі, быў для нас велізарнай надзеяй. Я ўвесь час чакала і спадзявалася, што вось-вось мы пераможам, усё наладзіцца, у людзей у галовах прасьвятлее, усе зразумеюць, што ня трэба дзяліць краіну.

— А потым зьявілася «ДНР». Як Вы гэта перажывалі, і што адбывалася ў Ясінаватай?

— У Ясінаватай жывуць тыя ж людзі, якіх СМІ пераканалі, што яны жывуць на Данбасе шчасьлівейшыя за ўсіх, што яны кормяць усю Ўкраіну і амаль увесь астатні сьвет. Людзі на Данбасе спэцыфічныя. Калі спрабуеш чалавеку распавесьці, ён проста ня хоча слухаць. Ён вельмі ўпэўнены, што Данбас — гэта годны рэгіён, ня стане на калені і гэтак далей. Любому чалавеку, які прыехаў звонку, гэта ўсё зразумела і сьмешна. І сапраўды гэтак жа нам было горка і крыўдна. Вось нават на маёй працы. Што такое праца касмэтоляга? Гэта жанчыны, блізкія зносіны, размовы, 4-5 чалавек на дзень. Я страціла вельмі шмат кліентак, бо спрабавала распавесьці, што ўсе краіны ўзьядноўваюцца, што ўсе хочуць быць моцнымі разам. Фэдэратыўная Рэспубліка Германія пайшла на вельмі сур’ёзную страту для таго, каб узьяднацца з ГДР. Аднак дзеля ўзьяднаньня краіны вельмі багатыя людзі адважыліся на вельмі вялікія ахвяры. Калі я гэта распавядала, я страціла вялікую колькасьць кліентак, мяне проста не зразумелі і ўзьненавідзелі. Нават адна жанчына ў твар назвала мяне дурніцай. Але я ўсё роўна заўсёды адкрыта выказвала сваю пазыцыю. Усім, хто хацеў адкрыта абмяркоўваць, я распавядала, даказвала. Сапраўды гэтак жа рабіў мой муж на сваёй працы. Гэта заўсёды была пазыцыя нашай сям’і.

А як паводзілі сябе дэнээраўцы?

— Ведаеце, гэта ўсё спачатку было, як нейкая гульня, які тэатар. Тут бабулі казалі: а мы хочам Савецкі Саюз, і ніхто нам не перашкодзіць. Мая кума пайшла на рэфэрэндум: «Я пайду і прагаласую за Савецкі Саюз». Хто меў карысьлівыя мэты, хто ўбачыў па расейскім тэлебачаньні, што заробкі стануць у тры разы большыя, а пэнсіі ў чатыры, што прыйдзе моцны Пуцін і навядзе парадак, заменіць нашых украінскіх неахайных палітыкаў. Гэта быў асноўны настрой у грамадзтве спачатку, не было агрэсіі, моцнага падзелу. Людзі, якія былі і за, і супраць адзінай Украіны, працягвалі мець зносіны. Потым гэты працэс пад уплывам тэлебачаньня паглыбляўся ўсё мацней і мацней. Многія абыякавыя зрабілі свой выбар, паколькі паступова немагчыма ўжо было трымаць нэўтралітэт. Сытуацыя разгаралася. Я заўсёды настойвала на сваім. З многімі людзьмі перастала мець зносіны, пасварылася, нават са сваякамі. Гэта так ва ўсіх адбылося.

— А людзі, якія ўзялі ўладу, як сябе паводзілі? Былі крадзеж, марадэрства, гэта ўсё дайшло да Ясінаватай?

— Да Ясінаватай гэта ўсё дакацілася толькі цяпер, рэзка і хутка. А так чамусьці рабаваньні абыходзілі нас бокам. Мы ведалі, што некалькі чалавек зь Ясінаватай узялі ў палон у Данецку, што арыштаваныя. Але ў нас усе былі абыякавыя. Калі я крычала, што гаспадара маленькай рэклямнай фірмы, бацьку траіх дзяцей, забралі ў Данецк у палон, нікому гэта не было цікава. Але гэта было паўтара месяцы таму. Людзі абыякавыя. І нават тыя, хто падтрымлівалі ўкраінскі бок, не былі гатовыя нешта рабіць і змагацца.

— Ірына, як гэта здарылася з Вамі, як Вы патрапілі ў палон да гэтых людзей?

— У нас ёсьць побач пасёлак, там узарваны мост, на якім ляжыць склад. Я везла дзяцей знаёмых у Славянагорск да сваякоў. Я праяжджала вакол гэтага ўзарванага моста і ўбачыла, што за гэтым мостам дысьлякацыя ўкраінскай ваеннай часткі. Я падышла да гэтых салдат, размаўляла зь імі.

Мне пачалі несьці грошы, коўдры, хто прынёс спальны мяшок, —увесь час зьбіралася гэта. У мяне зьявіліся аднадумцы

Гэта ўжо было больш за паўтара месяцы таму. Я стала вазіць ім ежу, мэдыкамэнты, якія яны прасілі. Я распавяла пра гэта людзям, якім я давяраю, вельмі многія мяне падтрымалі. Мне пачалі несьці грошы, коўдры, хто прынёс спальны мяшок, —увесь час зьбіралася гэта. У мяне зьявіліся аднадумцы. Я ня буду называць яе імя, я ня ведаю, дзе яна, магчыма, яшчэ ў гэтай небясьпечнай зоне. Мы зь ёй езьдзілі разам, адзін раз у маёй машыне, адзін раз у яе машыне, каб не было так прыкметна. У мяне быў кантакт з украінскім валянтэрам Тацянай Рычковай. Яшчэ на пачатку вясны, пакуль не было ўкраінскіх войскаў побач, я дасылала ёй вопратку, майкі, трусы для салдат, шкарпэткі. Калі я сама пачала гэтым займацца, я сказала Тацяне, што салдаты просяць у мяне адзежу, вось гэты камуфляж, ён называецца ў нас «дубок», таму што яны былі ў пацёртым і абарваным камуфляжы. Яна мне паабяцала. Ужо літаральна перад усімі гэтымі падзеямі сябры-валянтэры з Кіева праз Харкаў мне даставілі ў Краматорск тры вялікія цюкі гэтага адзеньня, камуфляжу ваеннага. Я ўсё гэта атрымала і адвезла брыгадзе, якую мы апекавалі. Яны ўжо перайшлі зусім у іншае месца. Я ехала праз замінаваныя палі, але я іх усё ж знайшла. Прадукты везла таксама, усё гэта разгрузіць. Мы сабралі 16 тысяч грыўняў, у нашым рэгіёне цяпер у людзей грошы заканчваюцца проста катастрафічна, заробкаў і пэнсіяў няма, людзі аддалі мне апошняе. Пачуцьцё абавязку мяне падштурхнула да таго, што я сфатаграфавала гэты момант, я ніколі раней гэтага не рабіла, а тут пляншэтам зрабіла шмат здымкаў. Я сфатаграфавала гэты камуфляж, як яго салдаты разьбіраюць. Потым мяне вывозілі, таму што мне сказалі, што я ехала на машыне праз замінаванае поле. Наперадзе ехаў БТР, мяне вывезьлі на трасу ў больш бясьпечнае месца. Я і гэта сфатаграфавала, не ўтрымалася, гэта і стала асноўным доказам. Паводле зьбегу абставінаў, знайшлі мой пляншэт з гэтымі фатаграфіямі, потым узламалі маю старонку на «Фэйсбуку», знайшлі перапіску з Тацянай Рычковай і з данецкімі валянтэрамі. Гэта было прычынай таго, што мяне пачалі біць і катаваць, патрабавалі прозьвішчы гэтых людзей, усе мае сувязі.

— Як вас затрымалі?

— Забралі мяне дома. У садзе я працавала, яны мяне там у Ясінаватай і забралі, як я была. Тое, што вы бачылі на фотаздымках, — гэта маленькая частка таго страшнага дня, калі я цэлы дзень маліла аб сьмерці. Мяне не катавалі спачатку, але я нічога не казала. Тады працаўнікі батальёна «Усход», якія досыць ветлівыя былі нават на допытах, проста аддалі мяне асэтынскаму батальёну. Ужо там мяне пачалі катаваць вельмі сур’ёзна. Мяне завялі на першы паверх, і я трапіла ў пакой з дваццацьцю людзьмі каўказскай нацыянальнасьці. Пачаліся проста татальныя зьдзекі. Адзін дастаў патроны і страляў мне ля вуха шматкроць. Я аглухла, да гэтага часу дрэнна чую. Яны глядзелі ў пляншэце мае фотаздымкі, і там у скрыншоце выпадкова апынуўся твар аднаго з прысутных там асэтын, яго завуць Заур, ён даволі вядомая ў інтэрнэце асоба. Я калі проста праскрыншоціла, каб сваёй знаёмай паказаць, што ў Данецку зьявіліся не ўкраінцы, не расейцы нават,

Яны казалі: «Павярніся тым бокам, мы павінны прымерыцца, як мы зараз цябе будзем гвалтаваць. Колькі людзей ты хочаш — 10, 20? Нас тут шмат. Мы можам табе і 40, і 50 забясьпечыць».

а найміты зь іншых краінаў. Калі знайшлі фатаграфію Заура, то ён спачатку зьдзекаваўся зь мяне вельмі моцна, прымушаў мяне з выцягнутай рукой крычаць «зіг хайль», таму што ён казаў, што я фашыстка. Калі я адмовілася, мяне білі, я ляжала на падлозе, ён прысеў, так мне крычаў у вушы, я ня ведаю, колькі дзясяткаў разоў: «зіг хайль!» Яны ўсе крычалі. Я затуляла галаву. Яны казалі: «Павярніся тым бокам, мы павінны прымерыцца, як мы зараз цябе будзем гвалтаваць. Колькі людзей ты хочаш — 10, 20? Нас тут шмат. Мы можам табе і 40, і 50 забясьпечыць ». — Так усё гэта працягвалася вельмі доўгі час. Яны даведаліся, што ў нас ёсьць сямейны банкаўскі ўклад, 12000 эўра, запатрабавалі аддаць гэтыя грошы «ДНР», я давала грошы ўкраінскай арміі. Я сказала ўсе пін-коды ўсіх картак сваіх сямейных, так як яны патрабавалі. Хто зламаў нашы акаўнты, то там знайшлі. Яны казалі: мы цяпер ведаем, што ты 300 тысяч грыўняў пералічыла. Я казала, што я не пералічвала 300 тысяч. Потым хтосьці надрукаваў гэтую таблічку, што я фашыстка і забіваю дзяцей. Мне надзелі гэтую таблічку, абматалі сьцягам, яшчэ ўкраінскія аксэсуары надзелі і вывезьлі мяне на плошчу, на вялікае скрыжаваньне ў Данецку. Я не была прывязаная да гэтага слупа, я проста трымалася за гэты слуп. Мне ўвесь час крычалі: «зіг хайль! Рахмана стаяла. Мне нельга было ні сагнуць калені, нічога, я павінна была на дыбачках, прыціснуўшыся да гэтага слупа, стаяць. Праяжджалі міма машыны. Гэтых наймітаў-асэтын сотні ў Данецку. Яны спыняліся, пыталіся, сьмяяліся, фатаграфаваліся на маім фоне. Хто разыграў такі спэктакль, сказаў: «Усё! Разыдзіцеся, я ёй зараз прастрэлю каленную чашку». Я пачала крычаць, падскокваць, а яны рагаталі. Ён стрэліў, але міма. Вы бачылі на фатаграфіі жанчыну, якая б’е мяне ў жывот?

— Так, і гэтую жачыну ўжо апазналі.

— Гэтая жанчына была далёка не адзіная. Была пажылая жанчына, яна біла мяне палкай, на якую яна абапіралася, біла па галаве, па сьпіне, па плячах, я ўся ў сіняках. Акрамя таго, што мяне білі прыкладамі па нагах, у мяне раны зь сінякамі. А колькі маладых жанчын мяне білі па твары, па галаве, па вушах. Адзін фотаздымак гэтага перадаць ня можа. Нават ня так страшныя былі людзі, якія мяне білі, як былі страшныя людзі, якія проста падыходзілі. Спыняліся машыны, выходзілі добра апранутыя маладыя хлопцы, і спачатку адзін фатаграфаваўся на маім фоне, потым аддаваў фотаапарат або тэлефон, іншы фатаграфаваўся. Сапраўды гэтак жа рабілі і дзяўчаты. Ніхто не заступіўся, ні адзін чалавек. Я крычала, што ў мяне двое дзяцей, унучка, я не забіваю нікога і ніколі не забівала, я не магу быць наводчыцай. Мне казалі, што я фашыстка, я працую як наводчыца і забіваю дзяцей. Увогуле, у мяне зрок плюс тры з паловай, я ў акулярах. Гэта проста такое трызьненьне, што ня хочацца ўсё гэта паўтараць. Потым была жанчына, якая не паленавалася, адчыніла багажнік машыны, дастала адтуль памідоры, спачатку яна кiдала ў мяне гэтымі памідорамі, а затым размазала ў мяне на твары два памідоры,

Спыняліся машыны, выходзілі добра апранутыя маладыя хлопцы, і спачатку адзін фатаграфаваўся на маім фоне, потым аддаваў фотаапарат або тэлефон, іншы фатаграфаваўся. Сапраўды гэтак жа рабілі і дзяўчаты. Ніхто не заступіўся, ні адзін чалавек

заляпіла сокам памідораў вочы. Потым я праз гэты таматавы сок убачыла быццам інтэлігентную асобу, спачатку быў адзін чалавек з барадой, з прафэсійным фотаапаратам, — я зразумела, што мяне фатаграфуе нейкая прэса. Потым быў яшчэ адзін чалавек, вышэйшы, ён таксама мяне фатаграфаваў. Я то спадзявалася: людзі з такімі інтэлігентнымі тварамі, можа быць, яны заступяцца... Я наогул увесь дзень разьвітвалася з жыцьцём, я ўвесь час прасіла: калі ласка, забіце мяне, не катуйце, проста забіце мяне. Калі вы лічыце, што я заслугоўваю, то проста застрэльце. Яны казалі: «Сука, ты так проста не адкараскаесься». Раптам пад’ехала «Волга», і зь яе выйшлі, я так зразумела, сілавікі, былыя міліцыянты ці хто. Яны былі ў больш чыстай вопратцы, чым асэтыны. Яны хацелі мяне забраць. Там адбыўся нейкі інцыдэнт, і асэтыны мяне не аддалі. Мяне пасадзілі ў тую ж машыну, на якой мяне прывезьлі, і адвезьлі назад, дзе батальён «Усход».

— Гэта не турма ці не СБУ, а іх казармы?

— Слова гонару, я і цяпер ня ведаю, гэта было нешта зьвязанае або з міліцыяй, або з СБУ. Таму што там у акно, калі я часам прыўзьнімалася (я была прыкутая да батарэі кайданкамі), я бачыла нейкую спартыўную пляцоўку з турнікамі. На сьцяне вісела ўкраінская сымболіка, як дошка гонару. Ноччу мне кінулі міліцэйскую зімовую вопратку, штаны цёплыя, ватныя. Думаю, гэта нейкае месца, дзе была міліцыя. Але цяпер гэта штаб батальёна «Усход». З плошчы мяне прывезьлі на першы паверх, зачынілі ў маленькім пакоі. Мяне ў гэтым пакоі працягвалі катаваць, пырскалі ў мяне газам з балёнчыка. Два разы прыходзіў асэтын, які чаму мяне зьненавідзеў больш за ўсіх. У яго была такая вытанчаная мэтодыка: ён разганяўся і біў мяне нагой у грудзі. Я ляцела, ударылася сьпінай аб супрацьлеглую сьценку камэры і не магла дыхаць доўгі час. Ім гэта вельмі падабалася, яны сьмяяліся. Затым былі перапынкі, бо прывозілі іншых людзей. Іх таксама білі, гэтыя людзі крычалі, іх некуды забіралі. Я нічога ня бачыла, сядзела ў куце, скурчыўшыся, мяне сутаргі мучылі. Потым прывезьлі мужчыну: як я зразумела, патэлефанавала нейкая жанчына на іх тэлефон і сказала, што гэты чалавек лазіў у трусікі яе пяцігадовай дачкі. Яны яго называлі «підарас». Літаральна празь 10 хвілінаў зацягнулі гэтага чалавека, я яго ня бачыла, але я чула такое: напэўна, да канца жыцьця мне будзе сьніцца. Я крычала ў сваім куце разам з гэтым чалавекам, таму што яго так білі, ён так крычаў. Я так зразумела, што яго распраналі. Я ня ведаю, ці было згвалтаваньне, яго потым некуды пацягнулі, магчыма, яго гвалтавалі ўжо там. Ён крычаў жудасна. Гэта ўсё без суда, бяз доказаў. Хтосьці патэлефанаваў, хтосьці сказаў, чалавека забралі, прывезьлі. І як ён будзе пасьля гэтага жыць, я наогул ня ведаю. Ня ведаю, як я буду пасьля гэтага жыць. Я ўсё яшчэ знаходжуся ў стрэсавым стане, не да канца ўсё разумею.

— Колькі Вас там пратрымалі?

— Гэта было цэлы дзень. У 9 мяне забралі на допыт, а 10-й мяне забралі асэтыны. Калі мяне паднялі зноў на трэці паверх да батальёна «Усход», дзе ўжо былі ўкраінцы, так скажам, нармальныя людзі — было ўжо цёмна. Я была ўся зьбітая, уся запляваная, таму што жанчыны, якія мяне білі, яшчэ шмат разоў мне плявалі ў твар. Мне дазволілі трохі памыцца. Потым я на час адключылася. Усю ноч я вісела пад гэтай батарэяй — гэта была жудасная ноч. Потым надышоў дзень, і на наступны дзень мяне не чапалі наогул. Толькі празь дзень мяне зноў дапытвалі гэтыя нармальныя «усходаўцы», ветлівыя, яны мне сказалі, што яны не чакалі, яны спачуваюць, бязь іх удзелу ўсё адбылося, і, калі б яны ведалі, яны б не дапусьцілі, яны нават просяць прабачэньня перада мной. Але яны мяне працягвалі дапытваць, іх цікавіла мая нерухомасьць. Я спытала, навошта ім мая нерухомасьць. Адзін сказаў, што ў маім доме цяпер жывуць людзі, якія нас падтрымліваюць, чые дамы пацярпелі ад абстрэлу. І потым ужо, пад батарэяй прышпіленая, я прыгадала гэтую фразу і зразумела, што я ў сваім доме жыць ніколі н буду. Гэта цягнулася тры ці чатыры дні, я страціла лік дням. Я адмовілася есьці, значыць, ня ела ўсе пяць дзён, якія я там знаходзілася. Яны мяне палохалі, сказалі, што ўвядуць зонд, разарвуць мне стрававод. Я сказала: што б ні было, я есьці ня буду. Усё так працягвалася, раптам у пэўны момант увайшоў адзін з важных «усходаўцаў» і сказаў: «Пойдзем». Я пачала крычаць і хапацца за батарэю, я падумала, што мяне зноў вядуць да асэтынаў, таму што працягваю ўпарціцца і не называю ніякіх імёнаў. Ён мне сказаў: «Ня бойся, пойдзем, усё будзе нармальна». Мяне правялі праз увесь двор, мы ўвайшлі ў нейкі іншы будынак, там на першым паверсе знаходзіўся начальнік батальёна «Усход» Хадакоўскі і сядзела вельмі шмат людзей, відаць, яго падначаленых. І ён сказаў такую фразу: «Я ня ведаў, што гэтая жанчына знаходзіцца тут у нас. Я не разумею, як вы маглі дапусьціць такую ганьбу. Я знайду хутка вінаватых, і яны будуць адказваць. Маё асабістае меркаваньне — што людзі на гэтай зямлі могуць карміць і дапамагаць, каму яны хочуць, любому боку — гэта не зьяўляецца злачынствам ». Усё гэта было сказана ў прысутнасьці, як я ўжо потым зразумела, двух журналістаў, якія мяне і вызвалілі. Я напісала расьпіску, што я ня маю ніякіх прэтэнзіяў матэрыяльных і г.д., што мне ўсё вярнулі. Я ўсё падпісала, таму што раптам перада мной замаячыла жыцьцё. Я прашу прабачэньня, але я таксама слабая жанчына. Гэтыя журналісты мяне павезьлі ў гатэль. Я змагла першы раз памыцца, замовіла талерку поліўкі, трошкі зьела, першы раз за пяць дзён Эндру Крамер вельмі мяне перажываў, сказаў, што мы цябе раніцай вывезем. Я сказала, што я нікуды не паеду, пакуль не змагу зьезьдзіць дадому, у мяне свой дом, у мяне ў двары зачыненая сабака, тры каты, я хачу забраць сваіх катоў і сабаку-аўчарку. Ён мяне вельмі моцна аадгаворваў, некалькі гадзінаў, усё ж потым я настаяла. Я ўбачыла цалкам разрабаваны дом: усё, што ім падалося каштоўным, яны забралі. Былі нават знойдзеныя мае маленькія тайнічкі. Там працавалі прафэсійныя злодзеі. Я ня ведаю, я не хачу пра гэта думаць, мне вельмі балюча. Цяпер ужо страх сьмерці прайшоў, і раптам тое прачнулася матэрыяльнае, мне цяпер страшна шкада, што я ўсё жыцьцё працавала, нажывала, а цяпер нічога ў мяне няма.

— А дзе былі Ваш муж і дачка?

— У Марыюпалі, таму што ў бацькі майго мужа, які жыў у Марыюпалі, здарыўся інсульт. Ён даглядаў за ім у бальніцы доўга, і бацька ўсё ж памёр. Ён яго пахаваў. Вяртацца ў Ясінаватую ўжо было вельмі небясьпечна. Тым больш дачка, 15 гадоў дзяўчынцы. Мы дамовіліся, што яны застануцца там, а я буду ахоўваць дом ад марадэрства. Мне не ўдалося. Я ў машыну сабрала тое, што не забралі гэтыя дэнээраўцы ясінавацкія. Я так зразумела, што данецкае начальства, той жа Хадакоўскі, абсалютна не кантралюе тое падразьдзяленьне, якое стаіць у Ясінаватай. Таму што ён мне сказаў: напішыце заяву, мы вам усё вернем, нам нічога вашага ня трэба. Але калі я спытала «ўсходаўскіх» хлопцаў, ці можна мне спадзявацца, што мне вернуць хоць бы кухонны камбайн нямецкі — навошта ён ім, яны ня ўмеюць ім карыстацца — яны сказалі: не, мы ня маем на іх ніякага ўплыву, яны тут самі па сабе і не падпарадкоўваюцца. Я сабрала на двары мокры абутак, таму што перад гэтым ішоў дождж, там былі нейкія кеды, туфлі дачкі, курткі раскіданыя. Тое, што ім ня трэба, не падышло, для нас гэта ўсё роўна вельмі шмат значыць. Я пазапіхвала мокрае ў машыну, пасадзіла сваіх жывёлаў, і гэтыя двое хлопцаў «усходаўцаў» мяне павезьлі. Мы сустрэліся ў Данецку з журналістамі і разам зь імі паехалі за тэрыторыю «ДНР». Калі мы праехалі апошні данецкі блёкпост, выехалі на нэўтральную тэрыторыю, гэтыя «вастокаўцы» выйшлі, я перасела за руль, мы пачалі разьвітвацца. Вы ведаеце, гэта мучыць мяне больш, што аднаго зь іх я нават абняла. Я была яму так ўдзячная, што ўсё ж ён аддаў мне маю сабаку і маіх катоў, што гэты камень яшчэ ня лёг на маю душу, я ня кінула жывёл, яны ўжо пажылыя, ня кінула іх паміраць галоднай сьмерцю. Таму што на маёй вуліцы наогул не засталося людзей. Мне ўсе суседзі аддалі ключы, і я хадзіла па ўсёй вуліцы і карміла сабак, налівала ім ваду кожную раніцу і кожны вечар. Я ня ведаю, што там цяпер адбываецца, гэта ўсё проста жахліва. Я спадзяюся, што хтосьці вярнуўся і ўзяў на сябе гэтую жаночую маю місію па кармленьні гэтых жывёлаў.

— З сабакам усё ў парадку?

— Усё нармальна, хтосьці яго карміў. Ня ведаю, хто прыходзіў з суседзяў, я бачыла, што стаяла чужая белая міска. Калі-небудзь, калі ўсё наладзіцца, і я змагу вярнуцца ў гэты горад, я абавязкова знайду і падзякую гэтаму чалавеку. Таму што якая б ні была вайна, вінаватыя ў ёй заўсёды людзі, але ніяк не жывёлы, а пакутуюць яны жудасна. Вы б ведалі, што з псыхікай майго сабакі адбывалася. Калі ляцеў чарговы снарад, мой сабака навучыўся чуць, як ён ляціць, і спускаўся ў склеп хутчэй за мяне падчас выбуху.

— А грошы яны зьнялі з вашых рахункаў?

— Ня ўсе, вось гэты ўклад яны не змаглі зьняць, які 12 з паловай тысяч эўра. Відаць, было занадта мала часу. Калі б я там засталася, я думаю, майго мужа прымусілі б аддаць. Яны ўжо ўсё ведалі цалкам пра майго мужа, пра маю дачку. Мне паказвалі фатаграфіі, усе дадзеныя. Я ўпэўненая, што быў бы створаны такі прэцэдэнт, што мой муж з радасьцю аддаў бы гэтыя грошы.

— Будзем спадзявацца, што Вам ўкраінская ўлада дапаможа.

— Я Вам скажу шчыра: я не чакаю ніякай дапамогі ад украінскай улады. У нас ёсьць гэтыя грошы на дэпазіце, у нас дзьве машыны, у мужа была ў Марыюпалі, у мяне свая машына старэнькая, але цалкам яшчэ нічога. Мы працуем, мы нармальныя людзі. Якая дапамога ад украінскай улады, калі ў краіне такое дзеецца? Нам абсалютна нічога ня трэба, мы справімся самі. Але я разумею, што вярнуцца дадому ўжо не змагу. Вось што для мяне жудасна. Мой маленькі горад Ясінаватая, у нас ёсьць свой сайт, і там вельмі шмат людзей напісалі, што лічаць, што я наводчыца, што я расклейвала жучкі на дамы, у якія трапілі бомбы. І зьмешчаны фатаграфіі: мая фатаграфія і фатаграфіі разбомбленых дамоў. Мой дом не сфатаграфаваны, які таксама зруйнаваны. Вы ведаеце, нават клясная кіраўніца маёй дачкі напісала: так, а я лічыла яе нармальнай, а яна такая пачвара і гадзіна. Што я такога рабіла? Я карміла ўкраінскіх салдат. Гэта мой абавязак. Так маё жыцьцё склалася, што ў маладосьці я патрапіла ў Нямеччыну, немцы знаёмыя ў мяне, яны хацелі прывезьці гуманітарную дапамогу, я іх падтрымала і прывезла ў свой горад. Да гэтага часу ў Ясінавацкай раённай бальніцы стаяць функцыянальныя ложкі на колцах. Украіна ня можа сабе дазволіць такія. Прывезла гуманітарную дапамогу, і школа-інтэрнат яе атрымала, і Таварыства інвалідаў. Былі швейныя машынкі «Зінгер», шмат было ўсяго добрага. І потым немцы мне прапанавалі, я ведаю нямецкі ня вельмі добра, але на побытавым узроўні абсалютна нармальна маю зносіны, я езьдзіла 9 разоў перакладчыцай, вазіла ў Германію дзяцей-чарнобыльцаў. Я зрабіла столькі для свайго горада. Я ніколі нікому не сказала дрэннага слова, я дачка бібліятэкара. Але цяпер я прачытала пра сябе такую колькасьць бруду, столькі людзей, якія ведаюць мяне ўсё жыцьцё, усе паверылі ў адзін момант, я наводчыца і фашыстка. Вы не ўяўляеце, як гэта страшна. Гэта значна страшней, чым тое, што мяне білі. Вы разумееце, калі людзі адной нацыянальнасьці аддаюць на разарваньне сваю жанчыну? Гэта больш балюча, тое, пра што я думаю па начах. Ды бог зь ім, плявалі на мяне гэтыя неразумныя жанчыны, я ўсё гэта перажыву, але душа зьбітая цалкам. Што я такога рабіла? Я карміла ўкраінскіх салдат. Гэта мой абавязак. У мяне ўкраінскі пашпарт, у мяне ўкраінскае прозьвішча Доўгань, мая бабуля размаўляла на ўкраінскай мове. Як я магу зрабіць выбар, скажыце мне? Як я наогул магу рабіць выбар?

— Вы сказалі, што Вас мучыць больш, што Вы абнялі гэтага «ўсходаўца»...

— Калі скончылася тэрыторыя «ДНР», я абышла машыну, каб сесьці за руль, ён мне працягнуў руку і абняў мяне. І сказаў: «Ірына, я ўсё ж жадаю вам дабра». А ўсю дарогу мы размаўлялі пра дзяцей, ён мне распавядаў пра сваю сям’ю, пра свае праблемы. Я зразумела, што гэта, можа быць, былы міліцыянт, я ня ведаю дакладна, але гэта была абсалютна нармальны чалавек. І ён мяне абняў, я не працівілася, але ўбачыла, што сфатаграфавалі. Фатаграфавалі СМІ «ДНР». І сёньня ноччу мне раптам гэта прыйшло ў галаву: для мяне гэта зараз неверагодна хваравітае пытаньне. Як толькі надрукуюць маё інтэрвію, тут жа ў Расеі надрукуюць мяне ў абдымках з гэтым «усходаўцам». Я вас прашу напісаць, што я адчувала да яго бязьмерную ўдзячнасьць, таму што гэты чалавек выратаваў маіх жывёлаў, ён вывез мяне, я маю поўнае права яму падзякаваць і абняць. Гэта было маё шчырае жаданьне. Толькі ня вельмі мне хочацца, каб гэта скажалі. Зараз я думаю: Божа, навошта я гэта зрабіла? А зь іншага боку, можа быць, якая маленькая дабрыня трапіла і ў яго душу, што я не трымаю на яго зла. —

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG