Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў абяцае, што Расея ня будзе ўводзіць войскі ва Ўкраіну


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Расея разьлічвае, што сёньня на перамовах у Менску ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы будуць дамаўляцца аб спыненьні баявых дзеяньняў на ўсходзе Украіны.

Як паведамляе УНІАН, аб гэтым сказаў міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў падчас свайго выступу ў МДІМА.

«Я вельмі разьлічваю, што намечаныя на сёньня перамовы будуць, перш за ўсё, прысьвечаныя задачы ўзгадненьня неадкладнага спыненьня агню. Расея будзе рабіць усё, што ад нас залежыць, для таго, каб садзейнічаць прасоўваньню менавіта палітычнага мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне на аснове ўліку ўсіх рэгіёнаў краіны», — адзначыў Лаўроў.

Ён падкрэсьліў, што Расея не ўводзіла свае войскі ва Ўкраіну:

«Ваеннага ўмяшальніцтва ў канфлікт ва Ўкраіне ня будзе», — сказаў ён.

У сёньняшняй сустрэчы ў Менску павінны узяць удзел прадстаўнік АБСЭ, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма. Таксама вядома, што ў Менск прыбудзе віцэ-прэм’ер самаабвешчанага ўрада «ДНР» Андрэй Пургін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG