Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дэсантнікі ўтрымліваюць аэрапорт Луганска


Украінскія дэсантнікі працягваюць утрымліваць аэрапорт Луганска, супраціўляючыся ўзмоцненым танкавым батальёнам Узброеных сіл Расеі.

У той жа час прарасейскія баевікі і салдаты расейскай арміі абстрэльваюць ўкраінскіх вайскоўцаў у раёнах Лутугінага, Кіраўскага, Енакіева, Данецка і іншых населеных пунктах.

Пра гэта паведамляе прэсавы сакратар Антытэрарыстычнай апэрацыі Леанід Мацюхін.

З тэрыторыі Расеі з прымяненьнем сыстэм залпавага агню «Ураган» былі абстраляныя ўкраінскія пазыцыі каля населенага пункта Вясёлая Гара.

Паводле дадзеных прадстаўніка АТА, праціўнік на працягу сутак страціў каля 100 чалавек. Пра страты ўкраінскіх сілавікоў Леанід Мацюхін не ўзгадаў.

Міністр абароны Валеры Гэлэтэй заявіў пра ўваходжаньне расейскіх войск у Данецк. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Інтэр». Міністар абароны дадаў, што расейскія войскі знаходзяцца ня толькі ў Данецку, але і ў іншых гарадах Данбаса.

Журналісты, якія працуюць у зоне канфлікту, ацэньваюць агульную колькасьць прысутных ва Ўкраіне расейскіх падразьдзяленьняў у 7-8 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG