Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Пяскоў: «Пуціна няправільна зразумелі»


У заяве прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна гаворка ідзе не аб наданьні дзяржаўнасьці акупаванай тэрыторыі, а пра інклюзіўныя перамовы ўнутры самой Украіны.

Такія тлумачэньні журналістам даў прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Дзьмітры Пяскоў пасьля трактовак, якія зьявіліся ў дачыненьні да інтэрвію, дадзенага Пуціным «Першаму каналу», — перадае ІТАР-ТАСС.

«Зьявіліся трактоўкі, што, маўляў, прэзыдэнт казаў пра тое, што гэта перамовы аб дзяржаўнасьці ўсходу Ўкраіны. Калі проста пачытаць яго заяву, то зразумела, што гэта ня так», — адзначыў Пяскоў.

«Прэзыдэнт, уласна, казаў пра тыя самыя інклюзіўныя перамовы, неабходнасьць як найхутчэйшага пачатку якіх была акцэнтавана досыць даўно яшчэ ў дакумэнтах, якія падпісваліся ў самых розных фарматах», — сказаў ён.

«Гэта тыя самыя інклюзіўныя перамовы, якія павінны вызначыць ўзаемаадносіны з усходнімі рэгіёнамі, то бок, гэта — перамовы ўнутры Ўкраіны, якія тычацца ўнутрыўкраінскага ўладжаньня з тым, каб інтарэсы ўсходніх рэгіёнаў краіны, інтарэсы Наваросіі ўлічваліся: як, у якой меры, з дапамогай якіх мэханізмаў і так далей. Вось што мелася на ўвазе прэзыдэнтам», — растлумачыў прэсавы сакратар.

Пяскоў дадаў, што «гаворка зусім не ідзе» аб наданьні нейкага статусу. «Гэта вынікае з заявы прэзыдэнта. У дадзеным выпадку гэта абсалютна няправільная трактоўка», — сказаў на заканчэньне ён.

Паводле яго, толькі Ўкраіна можа дамовіцца з баевікамі аб урэгуляваньні канфлікту, прыняўшы пад увагу інтарэсы насельніцтва.

Ён адзначыў, што нельга казаць аб дамоўленасьці паміж прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны аб урэгуляваньні канфлікту.

«Гэта немагчыма. Таму што гэта не канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, а ўнутрыўкраінскі канфлікт», — сказаў Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG