Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку пачалася XXXI сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі


Выступае Ірына Верабей
Выступае Ірына Верабей

У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пачалася XXXI сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Беларусы ЗША і Канады традыцыйна зьбіраюцца на сустрэчу больш за 60 гадоў, тэма цяперашняга спатканьня - "Свабода палітвязняў, свабода слова і свабода ад страху". Сустрэча арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА) і Згуртаваньнем беларусаў Канады (ЗБК).

У суботу ўдзельнікі сустрэчы адзначылі 23-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, паглядзелі выставу вышыванак Ірыны Верабей (Канада) і фотаздымкаў амэрыканскага дыплямата Джона Кунстадтэра "Неруш". У нядзелю пасьля богаслужбы і афіцыйнага адкрыцьця адбудзецца дыскусія пра накірункі дзейнасьці дыяспары і магчымасьці спрыяньня дэмакратызацыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG