Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін запатрабаваў дзяржаўнасьці для паўднёвага ўсходу Ўкраіны


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў улады Ўкраіны пачаць перамовы па пытаньнях дзяржаўнасьці паўднёвага ўсходу краіны. Пра гэта Пуцін заявіў у інтэрвію праграме «Воскресное время» на «Першым канале».

«Трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, зьмястоўных перамоваў, і не па тэхнічных пытаньнях, а па пытаньнях палітычнай арганізацыі грамадзтва і дзяржаўнасьці на паўднёвым усходзе Ўкраіны з мэтай безумоўнага забесьпячэньня законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць», — заявіў прэзыдэнт Расеі.

Акрамя таго, Пуцін адзначыў, што на паўднёвым усходзе Ўкраіны трэба «спыніць баявыя дзеяньні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру».

Апошнімі днямі баевікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» узмацнілі атакі на ўкраінскіх вайскоўцаў, спрабуючы пашырыць кантраляваную тэрыторыю. Кіеў заяўляе аб прамым ўварваньні расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны. Адзін з фактаў — затрыманьне групы расейскіх дэсантнікаў, якія, паводле вэрсіі Масквы, «заблукалі».

Незалежныя СМІ Расіі паведамляюць пра таемныя пахаваньні вайскоўцаў РФ на радзіме, публікуючы фатаграфіі з могілак.

На 1 верасьня ў Менску заплянавана сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне. Адным з бакоў перамоваў зьяўляецца «ДНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG