Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія, Славаччына, Вугоршчына і Кіпр блякуюць узмацненьне санкцый супраць Расеі


Падчас пазачарговага саміту Эўразьвязу чатыры краіны-сябры ЭЗ выказалі нязгоду з рашэньнем аб пашырэньні санкцый. Верагодна, таму санкцыі не былі ўведзеныя ў дзеяньне апошнім рашэньнем Эўрапейскай Рады — рашэньне адкладзенае на тыдзень.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

«Нягледзячы на ўсё большую відавочнасьць таго, што расейская рэгулярная армія дзейнічае на Ўсходзе Ўкраіны, ЭЗ застаецца падзеленым у пытаньні ўвядзеньня больш жорсткіх санкцый», — гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным па выніках саміту.

Financial Times спасылаецца на дыпламятычную крыніцу, якая сьцвярджае, што чатыры краіны — Славаччына, Вугоршчына, Чэхія і Кіпр — «выказалі занепакоенасьць увядзеньнем больш жорсткага эмбарга».

Гэтага дастаткова для зрыву санкцый. Выданьне нагадвае, што для прыняцьця такога рашэньня патрабуецца аднагалосная падтрымка ўсіх краін ЭЗ.

Аналягічныя зьвесткі падае «Інтэрфакс-Украіна». «Па выніках дыскусіі стала ясна, што Чэхія, Славаччына, Вугоршчына і Кіпр маюць свае заўвагі ў пытаньні пашырэньня санкцый», — паведаміла агенцтва са спасылкай на інфармаванагай эўрапейскага дыплямата.

Славацкі прэм’ер Робэрт Фіца асабіста пацьвердзіў інфармацыю пра сваю краіну, паведамляе Reuters. «Я пакідаю за сабой права вэта на санкцыі, калі яны будуць наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Славаччыны», — заявіў ён.

«Я лічу санкцыі безьзьмястоўнымі і контрапрадуктыўнымі... Пакуль мы не пабачым эфэкту ад тых санкцый, якія ўжо былі ўведзеныя, няма ніякага сэнсу ўводзіць новыя», — заявіў Фіца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG