Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвярыны твар вайны

  • Міхаіл Раманоускі

У Данецку прарасейскія сэпаратысты наладзілі свой парад. Яны правялі па цэнтральных вуліцах гораду дзясяткі захопленых у палон украінскіх вайскоўцаў. Ці лютасьць зьяўляецца непазьбежнасьцю для ваеннага часу?

24 жніўня, у Дзень незалежнасьці Ўкраіны, у Данецку прарасейскія сэпаратысты наладзілі свой парад. Яны правялі па цэнтральных вуліцах гораду дзясяткі захопленых у палон украінскіх вайскоўцаў. У палонных былі за сьпінамі зьвязаныя рукі. Іх канваявалі пад дуламі зброі і штыхамі, у суправаджэньні сабак. Азьвярэлы натоўп месьцічаў закідваў ваеннапалонных камянямі, сьмецьцем, памідорамі. А пасьля праходжаньня калёны праехалі палівальныя машыны, якія дэманстратыўна змылі асфальт вадой. Гэты спэктакль літаральна шакаваў сьвет. Яго асудзілі ўрады заходніх краінаў і праваабарончыя арганізацыі. Human Rights Watch кваліфікавала ўсё гэта як дзеяньні, што «прыніжаюць чалавечую годнасьць» і парушаюць Жэнэўскую канвэнцыю аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі.

Гэта — выпадковы, адзінкавы эпізод вайны, ці лютасьць зьяўляецца непазьбежнасьцю для ваеннага часу?

У чым прычыны таго, што адбылося і што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны? Ці існавалі гэтаму перадумовы ў тым мірным жыцьці, якое яшчэ нядаўна існавала ў Данбасе? Абвастрыліся да скрайняй ступені праблемы нацыянальнай розьні, ці гэта вынік геапалітыкі? А мо падзеі адбываюцца паводле сцэнару, распрацаванага па-за межаміі Ўкраіны?

Ці магчымае нешта падобнае ў Беларусі? Пры якіх умовах? Ці можа нехта ці нешта справакаваць спэктакль, падобны данецкаму?

А ці ёсьць мяжа, якую ва ўмовах асьляпленьня нейкай ідэяй, вострай канфліктнасьці пераступіць усё ж немагчыма?

У дыскусіі бяруць удзел журналісты Радыё Свабода: з Украінскай службы — Натальля Чурыкава і зь Беларускай службы — Юры Дракахруст. На скайп-сувязі зь Менску — пісьменьнік, культуроляг, публіцыст Віктар Марціновіч. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG