Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Музыку і журналіста Зьмітра Шаўчука знайшлі мёртвым


Зьміцер зьнік 22 жніўня. Знайшлі яго сёньня ўвечары павешаным у лесе каля Калодзішчаў пад Менскам.

Абставіны сьмерці Зьмітра невядомыя. Невядомая таксама дата яго пахаваньня, паведамляе Эўрарадыё. У пошуках Зьмітра ўдзельнічалі супрацоўнікі міліцыі, пошукавы атрад «Анёл», а таксама сваякі і сябры.

Музыка пайшоў з дому 20 жніўня. Ноч з 20-га на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз скайп. Пасьля гэтага ён зьнік.

Зьміцер Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Менску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржунівэрсытэта, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам «Эўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах.

XS
SM
MD
LG