Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Пасноў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 60-годзьдзем


Вядомы віцебскі «лекар-праўдаруб» правёў свой аднаасобны «віншавальны» пікет, нягледзячы на забарону ўладаў. Праўда, рабіць гэта яму давялося ў малалюдным месцы — на лясным ускрайку пад Віцебскам.

У руках Ігар Пасноў трымаў партрэт юбіляра: выяву Аляксандра Лукашэнкі з газэты «Советская Белоруссия», пад якой былі словы «Мы свабодныя грамадзяне свабоднай краіны». А таксама свой разьліковы квіток і яшчэ адну газэтную публікацыю — «Каля дзьвюх тысяч дзяцей-наркаманаў. І гэта па адным Віцебскім рэгіёне».

Такім чынам ён хацеў прадэманстраваць, наколькі свабоднымі і шчасьлівымі пачуваюцца сёньня беларусы.

«Чалавек у нас нават ня мае права павіншаваць прэзыдэнта — легітымнага ці не, гэта кожны лічыць па-свойму — з днём нараджэньня! Я выканаў усе ўмовы ўладаў, усе патрабаваньні, якія мусіць выканаць заяўнік — і мне ўсё адно не дазволілі!»

Ён падаваў заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну, але дазволу і не атрымаў. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну дала пісьмовы адказ, што ён не прадаставіў дамовы на абслугоўваньне пікету работнікамі ЖКГ, цэнтральнай гарадзкой паліклінікі і міліцыі. Гэта патрабуецца ў рашэньні гарвыканкаму № 881, «Аб арганізацыі мерапрыемстваў у г.Віцебску».

Спадар Пасноў тлумачыць, што імкнуўся заключыць дамовы. Але пагадзіліся на супрацоўніцтва толькі камунальнікі. З паліклінікі адказалі, што не займаюцца арганізацыяй масавых мерапрыемстваў. А міліцыянты патлумачылі, што ў тым самым месцы, дзе плянавалася акцыя — у парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, ахоўнікі правапарадку і так нясуць службу, таму асобнай дамовы не патрабуецца. Гэтыя адказы Ігар Пасноў прыклаў да свае заяўкі ў раённую адміністрацыю.

І забарона, на ягоную думку, вынесена па фармальных прычынах. А насамрэч улады проста не хацелі, каб ён завастраў і без таго вострыя пытаньні жыцьця рэгіёну, якія ён зьбіраўся абмеркаваць зь землякамі. Падчас пікету віцебскі «лекар-праўдаруб» запісаў відэазварот.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG