Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уздоўж чыгункі — надпісы «За Новороссию»


фота Антон Жылко

фота Антон Жылко

Кіраўнік Партызанскай раённай філіі АГП горада Менска Антось Жылко распавёў Радыё Свабода, што на сьцяне аднаго з заводаў ўздоўж чыгункі ў накірунку на Маскву былі зьмешчаны надпісы «За Новороссию», «Руки прочь от Новороссии!» ды іншыя, і пакінуты подпіс, хто гэта зрабіў — нацболы, а таксама адрас суполкі беларускіх нацыянал-бальшавікоў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Прычым, месца для надпісаў была абрана так, што яны вельмі добра чытаюцца зь цягнікоў, і ня вельмі заўважныя для камунальных службаў:

«Я, як кіраўнік філіі АГП Партызанскага раёна Менска, вырашыў адрэагаваць. Мы зь сябрамі выклікалі міліцыю. Праўда, яны адразу не прыехалі, і мы вырашылі напісаць заяву ў міліцыю, каб заява была зафіксавана, а надпісы ліквідаваныя. Міліцыянты вельмі не хацелі прымаць заяву, увесь час пыталіся, якая наша пазыцыя, што да Наваросіі. Але мы дамагліся, заяву нашу прынялі, зарэгістравалі, і цягам 10 дзён нам павінны афіцыйна адказаць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG