Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Лукашэнка на пэнсію пойдзе?


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Лукашэнку — 60 год. Калі, на Вашу думку, ён пойдзе на пэнсію?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадар: «Я думаю, што ня пойдзе ён на пэнсію. Ніколі. Пакуль будзе жывы, будзе правіць».

Спадар: «Наступны тэрмін, хутчэй за ўсё, ён яшчэ будзе. Як здароўе ў яго будзе, то ён і будзе надалей прэзыдэнтам».

Спадарыня: «Я лічу, няхай ён працуе. Ён мяне ўпаўне задавальняе. Спакойна жывем — і слава богу. Няхай працуе. Ён яшчэ здаровы. Жадаю яму моцнага здароўя, сямейнага шчасьця, міру ў рэспубліцы».

Спадар: «Як народ вырашыць. Выбары ёсьць рэфэрэндум — далей працягваць яму свой тэрмін ці не».

Спадарыня: «Я лічу: мініюм яшчэ пяцігадовы тэмін. Як для мяне, то каб ён пабольш пабыў прэзыдэнтам».

Спадар: «Я лумаю, што мы мала што вырашаем у гэтай сытуацыі — людзі, народ. Здароўя яму пажадю — яно яму спатрэбіцца яшчэ».

Спадар: «Да канца жыцьця, напэўна, будзе прэзыдэнтам — да канца жыцьця».

Спадарыня: «Калі ён пойдзе, гэта яго жаданьне. Няхай сам думае, калі на пэнсію».

Спадар: «Дваццаць гадоў прасядзеў. І яшчэ два тэрміны будзе».

Спадар: «Калі адправяць, калі ня выберуць, калі апазыцыя пераможа, тады й пойдзе».

Спадар: «Я вам не скажу. Мне днямі будзе 67 гадоў , а я яшчэ працую».

Спадар: «Ня ведаю, калі палічыць патрэбным. Калі будзе лічыць, што ўсё зрабіў для краіны. А жадаць я не люблю, бо жадаць — гэта прызнаваць, што чалавек чагосьці не дамогся».

Спадарыня: «Я думаю, што пэнсійнага ўзросту ў нашага прэзыдэнта, напэўна, няма».

Спадар: «Яшчэ ня хутка — вы што? Да апошняга ўздыху».

Спадар: " Ён жа сам сказаў даколе будзе правіць — да Колі!«

Спадар: «Па-мойму, ён ніколі ня пойдзе на пэнсію. Будзе правіць, як у Казахстане той казах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG