Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашыць, чым адказаць Расеі


Гэрман ван Ромпэй

Гэрман ван Ромпэй

Лідэры краінаў Эўразьвязу зьбіраюцца ў суботу ў Брусэлі для ўдзелу ў саміце, дзе будзе разглядацца ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі, якую абвінавачваюць у тым, што яе войскі незаконна перасеклі мяжу Ўкраіны і ваююць на баку сэпаратыстаў, паведамяляе ВВС.

Масква адмаўляе гэтыя абвінавачванні іх сьмяхотнымі.

Акрамя таго, на саміце ў Брусэлі вызначыцца, хто зьменіць Гэрмана ван Ромпэя на пасадзе прэзыдэнта Эўразьвязу, а Кэтрын Эштан — на пасадзе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па міжнародных справах і бясьпецы.

Перад пачаткам саміту з Гэрманам ван Ромпэем і кіраўніком Эўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу павінен сустрэцца прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Чакаецца, што ён будзе пераконваць Эўразьвяз прыняць больш жорсткія захады ў дачыненьні Масквы. Пазьней, ужо ў ходзе саміту, Парашэнка публічна выступіць з прамовай.

У пятніцу прадстаўнікі Эўразьвязу і ЗША абвінавацілі Расею ў эскаляцыі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і падкрэсьлілі, што дзеяньні Масквы не застануцца без адказу:

«Калі адна краіна накіроўвае свае ўзброеныя сілы ў іншую краіну — без ўзгадненьня і супраць волі апошняй, — гэта называецца» ўварваньне «, і гэта цалкам непрымальна»

XS
SM
MD
LG