Такія дадзеныя са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе паведамляе амэрыканская тэлекампанія CNN.
Паводле гэтых зьвестак, каля ўсходняй мяжы з Украінай знаходзіцца групоўка расейскіх войскаў колькасцю каля 20 тысяч чалавек.
Аб ўварваньні расійскай арміі Украіна афіцыйна абвесьціла ў чацвер, 28 жніўня. Масква ўсё гэтыя абвінавачваньні абвяргае. Прысутнасць на чужой тэрыторыі расейскіх ваенных Крэмль тлумачыць альбо тым, што яны знаходзяцца «ў адпачынку», альбо тым, што яны «заблукалі» і выпадкова патрапілі ў Украіну.