Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд завяршыў першы агляд у межах пагадненьня stand-by для Ўкраіны і зацьвердзіў выдзяленьне гэтай краіне 1 мільярда 39 мільёнаў даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў кароткім паведамленьні МВФ для прэсы.

Рада дырэктараў МВФ у пятніцу завяршыла першы перагляд выкананьня Ўкраінай эканамічнай праграмы, падтрыманай крэдытам stand-by, і ўхваліў вылучэньне другога траншу гэтага крэдыту.

МВФ нагадвае, што крэдыт агульным аб'ёмам 16 670 000 000 даляраў зацьверджаны 30 красавіка сёлета для падтрымкі эканамічнай праграмы ўраду, накіраванай на аднаўленьне макраэканамічнай стабільнасьці, умацаваньне эканамічнага кіраваньня і празрыстасьці, аднаўленьне ўстойлівага эканамічнага росту і абарону ўразьлівых груп насельніцтва.

З атрыманьнем другога траншу агульная сума дапамогі па крэдыце дасягне 4 мільярдаў 51 мільёна даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG