Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 верасьня: 75-я гадавіна пачатку Другой сусьветнай вайны


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Сьвяточныя мерапрыемствы да Дня ведаў у навучальных установах краіны.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1435 – у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 – у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1906 – у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа:

А як песьня панясецца –

Колькі ў песьні той нуды!

Уцякаў бы, бег, здаецца,

Сам ня ведаеш куды.

1939 – нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1983 – савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі «Боінг», які перасёк паветраную прастору СССР. Загінулі ўсе 269 пасажыраў.

1985 – знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912.

1990 – уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiраваньня i самакiраваньня, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадзкiя аб'яднаньнi павiнны прымаць i разглядаць дакумэнты, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай, расейскай мовах. Адмова службовай асобы прыняць i разгледзець зварот грамадзянiна на беларускай, расейскай мовах са спасылкай на няведаньне мовы звароту цягне за сабой адказнасьць у адпаведнасьцi зь дзеючым заканадаўствам.

(Закон аб мовах, артыкул 5)

1995 – Берасьцейскі пэдагагічны інстытут ператвораны ва ўнівэрсытэт.

2004 – захоп закладнікаў у Беслане (Расея).

2009 – спыніла трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».

У гэты дзень нарадзіліся:

1835 – Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 – Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1900 – Сымон Баранавых, беларускі празаік.

1913 – Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.

1928 – Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.

1934 – Уладзіслаў Даркевіч, беларускі археоляг, гісторык.

1942 – Іван Басюк, беларускі гісторык.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Сэрца пасажыра. 1 верасьня 1869 году ад'ехаў з вакзалу першы спальны вагон

XS
SM
MD
LG