Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіста Рамана Халілава арыштавалі на 10 сутак


Савецкі райсуд Менску разгледзеў справу супраць сябра анархісцкага руху Рамана Халілава за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу». Халілава арыштавалі на 10 сутак.

Раман Халілаў ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыянтам. Пасьля выхаду на волю 28 жніўня да яго ў інтэрнат прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і наладзілі ператрус. Яны канфіскавалі ў актывіста лістоўкі «Як весьці страйк», а таксама літаратуру.

«Нібыта ў лістоўках пра страйк утрымліваюцца экстрэмісцкія зьвесткі. У выніку яму далі 10 сутак. Гэта была інфармацыя пра рабочы рух і пра тое, як арганізоўваць італьянскі страйк. Я ня думаю, што гэта зьвязана зь нейкімі палітычнымі партыямі. Мы зь ім сустракаліся ў нядзелю. Я падазраю, што было ўстаноўлена вонкавае назіраньне. Гэта проста была спроба пашукаць у маім атачэньні некага небясьпечнага. Ён студэнт 5-га курсу БДУІР, яго ўжо выключылі з інтэрнату, і невядома, што будзе з унівэрсытэтам», — распавёў карэспандэнту Свабоды паплечнік Рамана Халілава, былы палітвязень Аляксандар Францкевіч.

XS
SM
MD
LG