Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што Казахстан ніколі ня быў дзяржавай


Уладзімер Пуцін на моладзевым форуме «Селігер»

Расейскі прэзыдэнт зрабіў такую заяву на фоне падтрымкі Назарбаевым пагадненьня Ўкраіны з ЭЗ, паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Казахстан ніколі ня быў дзяржавай. Пра гэта заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на моладзевым форуме «Селігер» у пятніцу, 29 жніўня. У прыватнасьці, ён адзначыў, што прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў «зьдзейсьніў унікальную рэч – стварыў дзяржаву на тэрыторыі, на якой дзяржавы не было ніколі».

«У гэтым сэнсе ён для постсавецкай дзяржаўнасьці ўнікальны чалавек», – адзначыў Пуцін. Пры гэтым расейскі лідэр ахарактарызаваў Назарбаева як «вельмі мудрага і дасьведчанага кіраўніка», які «заўсёды думае пра будучыню сваёй краіны». «Ён бы ніколі не пайшоў супраць волі свайго народа. Ён гэта тонка адчувае, чаго народ чакае», – сказаў Пуцін.

Гэтая заява была зробленая на фоне падтрымкі Назарбаевым пагадненьня Ўкраіны з ЭЗ. У прыватнасьці, у часе сустрэчы з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам 26 жніўня ў Менску ён заявіў, што партнэру Расеі па Мытным саюзе Казахстану гэтая ўгода не пашкодзіць. Акрамя таго, Назарбаеў паабяцаў плённае супрацоўніцтва з Украінай. Днём раней расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі заявіў, што нібыта ў Казахстане «культывуюць русафобскія настроі», а ў падручніках «усюды антырасейскія настроі». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію радыё «Эхо Москвы», адказваючы на пытаньне, як хутка Расея вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Казахстану.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG