Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО паглыбіць супрацоўніцтва з Кіевам


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сказаў сёньня ў Брусэлі, што на саміце альянсу ў Валіі на наступным тыдні НАТО прыме рашэньні аб «паглыбленым супрацоўніцтве» з Украінай.

«Сярод іншых ініцыятываў, мы ствараем чатыры мэтавыя фонды для фінансаваньня канкрэтных захадаў у чатырох сфэрах — лягістыка, камандаваньне і кантроль, кібэрабарона і дапамога вайскоўцам, у тым ліку параненым. Мне вельмі прыемна, што ўжо на сёньняшнім пасяджэньні некалькі саюзьнікаў прапанавалі канкрэтныя фінансавыя ўнёскі ў гэтыя мэтавыя фонды, і зьявіліся сыгналы, што больш прапановаў можа паступіць на саміце ў Валіі на наступным тыдні», — сказаў Расмусэн.

Расмусэн таксама станоўча паставіўся да заявы Кіева аб тым, што Ўкраіна хоча аднавіць курс на сяброўства ў НАТО.

«Украіна вырашыла праводзіць так званую пазаблёкавую палітыку. Мы поўнасьцю паважаем гэта, мы поўнасьцю будзем паважаць тое, калі ўкраінскі парлямэнт вырашыць зьмяніць гэтую палітыку, таму што мы прытрымліваемся прынцыпу, што кожная дзяржава мае права вырашыць пра гэта без умяшаньня звонку, і мы спадзяемся, што іншыя краіны прытрымліваюцца такога самага прынцыпу», — заявіў генэральны сакратар НАТО.

XS
SM
MD
LG