Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча пратэстуе супраць расейскай ваеннай прысутнасьці ва Ўкраіне


Польскае Міністэрства замежных справаў выказала рашучы пратэст супраць росту расейскай ваеннай прысутнасьці ва Ўкраіне.

Польскі МЗС лічыць, што наступ расейскіх узброеных сіл на поўдні Данецкай вобласьці, асабліва каля Новаазоўска, мае прыкметы агрэсіі, як яна трактуецца Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў.


МЗС адзначае, што Польшча зьяўляецца прыхільніцай палітычнага рашэньня канфлікту ва Ўсходняй Украіне, падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць краіны і лічыць, што Расея парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права.

XS
SM
MD
LG