Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе фарбы «Амбасовішча-2014»


Фэстываль беларускай музыкі «Амбасовішча-2014» прайшоў у амэрыканскай амбасадзе ў Менску.

У конкурснай праграме ўдзельнічалі восем музычных калектываў розных стыляў: Navi, «Гадзіна Speak», 2Morrow2Late, Re1ikt, StepHall, Terrakod, Landau і NGe.

Пераможцу выбралі госьці фэстывалю і наведнікі старонкі амбасады ў Facebook. Прыхільнікі беларускай музыкі аддалі перавагу гурту Re1ikt. Другое месца заняла каманда StepHall, на трэцім — 2Morrow2Late.

Пазаконкурсным удзельнікам фэстывалю стала Аіша Фукушыма, сьпявачка, прамоўца, пэдагог і самаабвешчаны RAPtivist (рэп-актывіст).

Фэстываль «Амбасовішча» за дзесяць гадоў стаў добрай традыцыяй. Яго гісторыю арганізатары прадставілі на фотавыставе. Там можна было ўбачыць здымкі ўсіх пераможцаў, многіх канкурсантаў і некаторых самых запамінальных гасьцей.

XS
SM
MD
LG