Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнта пазбавілі інтэрнату за ўлёткі пра працоўны рух


Інтэрнат, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнат, ілюстрацыйнае фота

Сацыяльны актывіст Раман Халімаў ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыянтам. Сёньня яго чакае суд за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу».

Да таго ж хлопца, які дагэтуль ня меў праблем з вучобай, пазбавілі інтэрнату.

Студэнт 5-га курсу БДУІР Раман Халімаў быў затрыманы 19 жніўня ў інтэрнаце. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго пасьля працы, правялі вобшук у пакоі і знайшлі ўлёткі і літаратуру.

«Літаратура іх цікавіла найбольш, — распавядае хлопец. — На мяне склалі пратакол паводле артыкула 23.14, нібыта я супраціўляўся работнікам міліцыі. Але я не супраціўляўся. Як толькі мне сказалі пайсьці зь імі, я проста пайшоў. Але на наступны дзень мне суд даў 10 сутак».

Цяпер супраць хлопца ўзбуджаная адміністрацыйная справа паводле артыкула 17.11 «Выраб, распаўсюджваньне і (або) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

«Але ніякай экспэртызы, каб вызначыць, ці літаратура гэтая экстрэмісцкая, не праводзілася, — кажа Раман. — Напэўна, гэта суд вырашыць».

Паводле гэтага артыкула хлопцу таксама пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Справу Рамана Халімава будуць разглядаць сёньня а 15.00 у судзе Савецкага раёну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG