Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое ўкраінскіх афіцэраў падарвалі сябе разам з расейскімі дэсантнікамі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Драматычную гісторыю аднаго з баёў на Данбасе паведамілі ў Мінабароны Ўкраіны.

Двое цяжка параненых украінскіх афіцэраў падарвалі сябе разам з 12 расейскімі дэсантнікамі на Данбасе, распавёў украінскі тэлеканал «1+1» са спасылкай на прэсавую службу Мінабароны Ўкраіны:

«Зэнітна-ракетнаму дывізіёну пад старшынствам маёра Аляксандра Кандэсюка аддалі распараджэньне ўзмацніць адно з падразьдзяленьняў сілавікоў на Данбасе. Пасьля таго як ваенныя прыбылі да месца прызначэньня, іх атачылі вайскоўцы 331-га дэсантнага палку Расеі

12 расейскіх дэсантнікаў атачылі двух параненых маёраў і спрабавалі захапіць іх у палон, пагражаючы зброяй. Тады афіцэры Кандэсюк і Шапялюк падарвалі сябе разам з расейскімі ваеннымі, якія іх атачылі

з Кастрамы. Расейскія вайскоўцы адкрылі магутны агонь і цяжка паранілі ўкраінскіх вайскоўцаў. Сярод іншых ад снарадаў кулямётаў пацярпеў і Кандэсюк. Яму на дапамогу кінуўся маёр Аляксей Шапялюк і таксама быў цяжка паранены. Астатні авангард быў абстраляны з кулямётаў і зэнітнай самаходнай 23-мм устаноўкі „Шылка“. Байцы мусілі адысьці і заняць кругавую абарону. Пасьля гэтага 12 расейскіх дэсантнікаў атачылі двух параненых маёраў і спрабавалі захапіць іх у палон, пагражаючы зброяй. Тады афіцэры Кандэсюк і Шапялюк падарвалі сябе разам з расейскімі ваеннымі, якія іх атачылі».

Цяпер камандаваньне антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе прапаноўвае прэзыдэнту Пятру Парашэнку пасьмяротна прысвоіць загінулым маёру Аляксандру Кандэсюку і маёру Аляксею Шапялюку званьне «Герой Украіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG