Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія ўлады абяцаюць вярнуць на месца мэмарыяльную шыльду Караткевіча


Мэмарыяльная шыльда Ўладзімеру Караткевічу

Мэмарыяльная шыльда Ўладзімеру Караткевічу

Начальнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Аршанскага райвыканкаму Ганна Сьвятлова запэўніла Радыё Свабода, што пасьля рамонту шыльда і гарэльеф з выявай Уладзімера Караткевіча, якія віселі на будынку з 1990 году, будуць вернутыя.

«Зараз яны завершаць свае будаўнічыя працы, і шыльда і гарэльеф будуць вернутыя. Мы трымаем сытуацыю пад кантролем».

На пытаньне, як хутка гэта можа адбыцца, бо вонкава выглядае, што рамонтна-будаўнічыя працы ўжо скончаныя, спадарыня Сьвятлова адказала, што шыльду і гарэльеф павесяць, магчыма, у верасьні і што стаўленьне да Караткевіча ў Воршы асаблівае.

З прыватным прадпрымальнікам, уладальнікам будынку Ўладзімерам Панасенкам зьвязацца не ўдалося. Сакратарка кажа, што ён будзе толькі ў панядзелак.

XS
SM
MD
LG