Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Парашэнка сустрэнуцца ў Белым доме 18 верасьня


Лідэры ЗША і Ўкраіны будуць абмяркоўваць дыпляматычныя шляхі вырашэньня ўзброенага канфлікту ва ўсходняй Украіне і абмяркуюць падтрымку з боку ЗША.

Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.

«Візыт будзе падкрэсьліваць цьвёрдую прыхільнасьць Злучаных Штатаў да Ўкраіны, якая імкнецца да дэмакратыі, незалежнасьці і стабільнасьці. Прэзыдэнт Абама разьлічвае абмеркаваць з прэзыдэнтам Парашэнкам намаганьні па дасягненьні дыпляматычнага вырашэньня крызісу ва ўсходняй Украіне, а таксама нязьменную падтрымку ЗША барацьбы Ўкраіны дзеля абароны свайго сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Абама заявіў, што запрасіў Парашэнку ў Вашынгтон падчас свайго выступу ў Белым доме. Падчас прамовы прэзыдэнт ЗША таксама абвінаваціў Расею ў эскаляцыі гвалту ва Ўкраіне і выказаў пагрозу новых санкцыяў супраць Масквы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG