Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей і Сікорскі выказалі занепакоенасьць падзеямі ва Ўкраіне


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі абмеркавалі ў Варшаве падзеі ва Ўкраіне. Сярод іншага яны ацанілі вынікі менскага саміту Украіна—Эўразьвяз—Мытны саюз, які адбыўся ў аўторак у Менску.

Пасьля сустрэчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча не пагаджаецца на далейшую эскаляцыю агрэсіі супраць Украіны. Ён адзначыў, што мова йдзе пра парушэньне міжнароднага права і выказаў расчараваньне тым, што такая сытуацыя ўзьнікае адразу пасьля сустрэчы ў Менску, на якую ўскладаліся вялікія надзеі.

Кіраўнік беларускай дыпляматыі Ўладзімір Макей падкрэсьліў, што яго краіна вельмі занепакоеная пагаршэньнем сытуацыі ва Ўкраіне. Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна для Беларусі, як і для Польшчы, зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам. Уладзімір Макей адзначыў, што беларусы і ўкраінцы — брацкія народы, якія стагоддзямі жывуць разам, таму Беларусь зацікаўленая ў міры ў суседняй краіне. Ён падкрэсьліў, што Беларусь будзе прымаць усе магчымыя захады, накіраваныя на дасягненьне гэтага міру.

Пасьля сустрэчы ў МЗС Уладзімер Макей меў гутарку з віцэ-прэм’ерам удаду Польшчы Януш Пехацінскім,— паведамляе Польскае радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG