Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка – пра прычыны расейскага ўварваньня


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Злучэньні расейскай арміі прыйшлі на дапамогу незаконным узброеным фармаваньням, якія дзейнічаюць на ўсходзе Ўкраіны, пасьля пасьпяховых дзеяньняў сілаў антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) – заявіў сёньня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, адкрываючы пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.

«На выратаваньне банды тэрарыстаў з боку РФ празь некантраляваны намі ўчастак мяжы зайшлі калёны цяжкой тэхнікі, буйная партыя зброі і вайскоўцы рэгулярных аддзелаў РФ» – сказаў Парашэнка.

Ён падкрэсьліў, што за апошнія два месяцы ўкраінскія вайскоўцы дамагліся многіх перамогаў у ходзе правядзеньня АТА, істотна скараціўшы зону апэрацыі.

«На тры чвэрці была скарочаная тэрыторыя, акупаваная тэрарыстамі, і разьвіцьцё посьпеху нашых Узброеных сілаў, Нацыянальнай гвардыі пры ўдзеле памежнікаў і іншых аддзелаў уражвала» – сказаў прэзыдэнт Украіны.

Ён дадаў, што менавіта пасьпяховая хада АТА не пакідала сумневаў у тым, што апэрацыя хутка скончыцца, а вызваленыя населеныя пункты будуць вяртацца да нармальнага жыцьця.

Менавіта ў сувязі з пасьпяховымі дзеяньнямі сіл АТА, на думку Парашэнкі, праз украінскую мяжу праходзіць дапамога для баявікоў.

«Аматары наймітаў разам з кадравымі расейскімі вайскоўцамі спрабуюць арганізаваць контрнаступ на пазыцыі нашых Узброеных сілаў» – падкрэсьліў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG