Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ паедзе гуляць ва Ўкраіну супраць данецкага «Шахтара»


Футбольны клюб БАТЭ з Барысава ў Лізе чэмпіёнаў патрапіў у групу «H» з данецкім «Шахтаром», партугальскім «Порту» і клюбам «Атлетык» зь Більбао – сталіцы рэгіёну баскаў у Гішпаніі.

Цяпер Данецк знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў, і свае апошнія намінальна хатнія матчы «Шахтар» гуляе ў іншых гарадах. Да прыкладу, матч 5-га туру чэмпіянату Ўкраіны 29 жніўня супраць марыюпальскага клюбу «Іллічівець» данецкі клюб будзе гуляць у Кіеве.

XS
SM
MD
LG