Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брок: Адзінае магчымае выйсьце – новыя санкцыі супраць Расеі


Эльмар Брок

Эльмар Брок

Старшыня камітэту Эўрапейскага парлямэнту ў замежных справах Эльмар Брок выступіў за ўзмацненьне жорсткасьці санкцый супраць Расеі.

Пра гэта ён заявіў пасьля экстранага пасяджэньня камітэту, адной з тэм якога была сытуацыя ва Ўкраіне.

«Улічваючы разьвіцьцё падзеяў ва Ўкраіне за апошнія суткі, мы лічым, што нам варта знайсьці магчымасьць узмацненьня санкцый у дачыненьні да Расеі» – адзначыў Брок.

Старшыня камітэту Эўрапарлямэнту адзначыў, што «трэба выкарыстоўваць усе магчымасьці для знаходжаньня мірнага вырашэньня крызісу ва Ўкраіне». «Аднак падзеі апошніх гадзінаў сьведчаць, што адзіным магчымым выйсьцем могуць быць толькі новыя санкцыі» – адзначыў Эльмар Брок.

XS
SM
MD
LG