Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 жніўня: Дзень нараджэньня Джона Макейна


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Песьня для «Эўрабачаньня» (адборачнага туру міжнароднага дзіцячага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2014») – у 22.00 у прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь-1» і «Беларусь-24».

У Нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя «Аб уступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь ў 2014 годзе». Пачатак у 15.00.

У Менск прыбываюць удзельнікі прэсавага туру «Новы шаўковы шлях – Новая мара» – журналісты кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа.

У Віцебску расейскія дэсантнікі выступяць на адкрытым чэмпіянаце Ўзброеных сілаў Беларусі ў парашутным спорце.

Масква, перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі і Эўразьвязу ў энэргетычных пытаньнях.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1289 – заснаваная інквізыцыя.

1535 – войскамі ВКЛ у часе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб.

1831 – перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у бітве пад Рагозьніцай.

1919 – польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.

1949 – выпрабаваньні першай савецкай атамнай бомбы на палігоне ў Сяміпалацінску (Казахстан).

1966 – «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска.

1991 – Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

У гэты ж дзень зачынены Сяміпалацінскі ядзерны палігон у Казахстане.

1992 – адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 – Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1632 – Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.

Правільна думаць больш карысна, чым шмат ведаць.

Джон Лок

1756 – Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890 – Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927-1928).

1915 – Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

Заставайся сабой – сьвет абагаўляе арыгіналы.

Інгрыд Бэргман

1936 – Джон Макейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары – КГБ.

Джон Макейн

1958 – Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.

Калі ты прыходзіш у гэты сьвет, упэўнены, што цябе любяць, і сыходзіш, упэўнены ў тым жа, усё, што здарыцца ў прамежку, ня так важна.

Майкл Джэксан

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Беларускі завулак. 29 жніўня 1936 году арыштаваны паэт Сяргей Дарожны

XS
SM
MD
LG