Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны беларусам хэштэг выйшаў у сусьветныя лідэры


Карыстальнікі Twitter вывелі хэштэг пра ўварваньне Расеі ва Ўкраіну #RussiaInvadedUkraine у сусьветныя трэнды гэтай сацсеткі.

Хэштэг #RussiaInvadedUkraine стварыў карыстальнік @belamova. Першы твіт зьявіўся 27 жніўня, ён пазначаны часам 22.14.

Твітам падзялілася 1281 чалавек. Цягам паловы сутак пад гэтым хэштэгам у твітэры зьявілася каля паўмільёна паведамленьняў.

Ініцыятыва стартавала пасьля зьяўленьня паведамленьняў аб прамым уварваньні расейскай ваеннай тэхнікі і салдат паблізу гарадоў Новаазоўск і Марыюпаль, што на поўдні Данецкай вобласьці.

Такім чынам карыстальнікі twitter, а таксама сацсетак Укантакце і Facebook, дзе хэштэг #RussiaInvadedUkraine быў актыўна падхоплены, вырашылі прыцягнуць увагу сусьветнай супольнасьці да новага этапу расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

XS
SM
MD
LG