Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сябры хунты» пра ўвод расейскіх войскаў


Расейскія публічныя асобы, якіх маскоўская прапаганда аднесла да «сяброў кіеўскай хунты» і «пятай калёны», заяўляюць пра пачатак расейскай вайны ва Ўкраіне і папярэджваюць, што яна стане апошняй у гісторыі Расеі.

Міхаіл Хадаркоўскі, прадпрымальнік: Мы маглі, дый цяпер яшчэ можам гэта спыніць

Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

«Мы ваюем з Украінай. Па-сапраўднаму. Пасылаем туды салдат і тэхніку. Украінцы б’юцца добра, але адступаюць. Сілы, вядома, няроўныя.

Пры гэтым наша ўлада пастаянна хлусіць. У 80-я — пра Аўганістан. У 90-я — пра Чачню. Сёньня — пра Ўкраіну.

Мы гэта ведаем. Але моўчкі вязём на могілкі сваіх учорашніх таварышаў па службе, сяброў і родных, якія цяпер забіваюць адзін аднаго не таму, што хочуць, а таму, што ўладзе, якая старэе, заўсёды патрэбная кроў. Мы маўчым і робім выгляд, што верым гэтай уладзе.

Чаму?

Бо мы маглі, дый цяпер яшчэ можам гэта спыніць. Дастаткова проста выйсьці на вуліцу, прыгразіць страйкам. Улада адразу здуецца, яна баязьлівая.

Дык чаму мы маўчым? Збаяліся?! Нават думаць баімся? А дзяцей губляць ня страшна?! А ў братоў страляць? Як жыць потым будзем?

Дык вось, я больш маўчаць не хачу і ня буду!», — напісаў Хадаркоўскі на сваім сайце.

Аркадзь Бабчанка, ваенны журналіст: «Гэта будзе апошняя вайна для Мардора»

Аркадзь Бабчанка
Аркадзь Бабчанка

«Ну, што. Сытуацыя, падобна, усё ж такі выходзіць за рамкі лякальнага ПЦа і прамым ходам рухаецца ў бок ПЦа глябальнага. Я думаю, што ў г*** такога маштабу мы ня ўвязваліся нават у Аўганістане. Зь Віетнамам хіба што можна супаставіць. Калі сытуацыя ня спыніцца ці не замарозіцца ў бліжэйшыя ж дні, то кошт загінулых ужо пойдзе на дзясяткі тысяч. У нейкай ступені супакойвае толькі адно — гэта будзе апошняя вайна для Мардора. Пасьля яе ён перастане існаваць. А Ўкраіна пераможа, вядома», — гэтак напісаў Бабчанка ў Фэйсбуку.

Барыс Нямцоў, палітык: Ёсьць падстава для адхіленьня Пуціна ад пасады

Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

«Кіраўнік ДНР Захарчанка прызнаў, што на ўсходзе Ўкраіны ваююць кадравыя ваенныя з Расеі. Пуцін найгрубейшым чынам парушыў Канстытуцыю, якая не дазваляе яму адпраўляць дзеючых вайскоўцаў за мяжу бяз згоды Савету Фэдэрацыі. Гэта падстава для адхіленьня яго ад пасады. Акрамя таго, Захарчанка прызнаў, што на баку сэпаратыстаў ваюе каля 4 тысяч расейцаў. Хлусіць пра грамадзянскую вайну ім усё цяжэй. Гэта вайна Расеі і Ўкраіны...», — напісаў Нямцоў у Фэйсбуку.

Андрэй Макарэвіч, рок-музыка: Усё скончыцца ганьбай Расеі

Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч

«Калі не спыніць вайну цяпер, то будзе ўжо позна. Вайна пачынаецца з імпэрскіх амбіцыяў, а сканчаецца нацыянальнай ганьбай», — напісаў Макарэвіч у Твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG