Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква не дае інфармацыі пра расейскіх палонных ва Ўкраіне


Сем’і расейскіх вайскоўцаў і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый спрабуюць высьветліць лёс вайскоўцаў, якія, магчыма, загінулі або трапілі ў палон, удзельнічаючы ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

Як стала вядома два дні таму, у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў патрапілі дзесяць салдатаў кантрактнай 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якая базуецца ў Кастраме і Іванаве. Усяго ў гэтай групе, як стала вядома ў выніку допыту расейскіх вайскоўцаў, маглі знаходзіцца 350-400 чалавек.

27 жніўня ў Кастраме ў будынку абласнога Саюза салдацкіх маці прайшла сустрэча сваякоў дзесяці расейскіх дэсантнікаў, якія былі затрыманыя ва Ўкраіне.

Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Свабода, практычна ўвесь час з моманту, калі стала вядома аб тым, што кантрактнікі патрапілі ў палон, сваякі праводзяць разам. Інфармацыю і відэа пра тое, што адбываецца, атрымліваюць з інтэрнэту. «Мясцовыя ўлады і СМІ не даюць ніякіх камэнтароў, ім няма справы да нашых родных» — абураюцца яны.

XS
SM
MD
LG