Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дывэрсанты прарываюцца і з Крыму


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

У Хэрсонскай вобласьці памежнікі адбілі напад дывэрсантаў з акупаванага Расеяй Крыму.

Учора ўвечары на Хэрсоншчыне памежнікі вялі бой з расейскай дывэрсійнай групай, якая спрабавала трапіць ва Ўкраіну з Крыму.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

«Учора ў 20.25 пагранічны нарад аддзелу памежнай службы „Чырвоны Чабан“ Херсонскага атраду ўступіў у бой з дывэрсійна-выведнай групай, якая рухалася па тэрыторыі часова акупаванага Крыму на мацерыковую частку Ўкраіны. Памежнікі ўтрымалі пазыцыі і прымусілі дывэрсантаў вярнуцца на паўвостраў», — гаворыцца ў паведамленьні. Акрамя таго, паводле дадзеных Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, учора ў 21.00 караблём «Данбас» Марыюпальскага атраду марской аховы ў раёне марскога порту Марыюпаль быў зьбіты расійскі бесьпілётнік, паведамляе УНІАН.

XS
SM
MD
LG