Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прызнаў факт ўварваньня ва Ўкраіну расейскіх войскаў.

У заяве, апублікаванай на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, гаворыцца: «Я прыняў рашэньне адмяніць працоўны візыт у Турэцкую Рэспубліку праз рэзкае абвастрэньне сытуацыі ў Данецкай вобласьці, у прыватнасьці ў Амвросіеўцы і Старабешаве, паколькі адбылося ўвядзеньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну».

Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што на тэрміновым пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, якое ён склікаў, будзе распрацаваны плян далейшых дзеяньняў. «Месца прэзыдэнта сёньня ў Кіеве» — дадаў Парашэнка.

Парашэнка таксама выступіў з заклікам неадкладна склікаць пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН. «Сьвет павінен даць ацэнку рэзкага абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне» — сказаў ён.

Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведаміла ў Твітэры, што расейскія войскі захапілі памежны горад Новаазоўск. Мэр горада раней заявіў, што прарасейскія баевікі ўвайшлі ў горад пры падтрымцы дзесяткаў адзінак бронетэхнікі.

Расея да гэтага часу не камэнтавала інфармацыю аб знаходжаньні на Данбасе яе рэгулярных войскаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG