Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва заклікала Расею вывесьці з Украіны свае войскі


Міністэрства замежных спраў Літвы асудзіла ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны расейскіх войскаў і заклікала Маскву выправіць сытуацыю. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаваным прэс-службай МЗС Літвы.

«Такія дзеяньні, да якіх зьвярнулася Расейская Фэдэрацыя, зьяўляюцца грубым парушэньнем фундамэнтальных прынцыпаў міжнароднага заканадаўства і дамоўленасьцей, дасягнутых на міжнародных сустрэчах. Такія дзеяньні адкрыта парушаюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, падрываюць бясьпеку ва ўсім рэгіёне», - адзначылі ў МЗС Літвы.

«Літва заклікае Расею неадкладна вывесьці свае войскі, ўзбраеньне і абсталяваньне з сувэрэннай тэрыторыі Ўкраіны і спыніць любую падтрымку узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны», — гаворыцца ў заяве ведамства.

У МЗС Літвы таксама падкрэсьлілі, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне «атрымаюць адэкватны адказ з боку міжнароднай супольнасьці і яго інстытутаў».

Расея пакуль устрымліваецца ад камэнтароў.

XS
SM
MD
LG