Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны — амбасадар ЗША


Джэфры Пайэт

Джэфры Пайэт

Амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайэт лічыць, што Расея перайшла да наўпроставага ўдзелу ў ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.

«Пастаўка Расеяй танкаў, баявых браніраваных машын, артылерыі і рэактыўных сыстэм залпавага агню аказалася недастатковай, каб перамагчы Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Таму зараз усё большая колькасьць расейскіх войскаў непасрэдна ўключаецца ў баявыя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны. Расея таксама накіравала свае найноўшыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны на ўсход Украіны», — сьцьвярджае дыплямат на сваёй старонцы ў Твітэры.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль ўчора запатрабавала ад Расеі тлумачэньня прысутнасьці яе войскаў на тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта яна заявіла падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

У сераду ў Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заявілі, што Ўзброеныя сілы Расеі далей перакідваюць ваенную тэхніку і жывую сілу ў памежныя з Украінай раёны, перш за ўсё ў Растоўскую вобласьць. Частка гэтых падразьдзяленьняў незаконна перайшла дзяржаўную мяжу і знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG