Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палонны распавёў, як ягоная частка ўзбройвала баевікоў у Данбасе


Палонны расейскі салдат паведаміў, што прарасейскім баевікам ва Ўкраіне плацяць па 150 тысяч расейскіх рублёў у месяц — гэта каля 5 тысяч даляраў.

Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала у Луганскай вобласьці затрымала яшчэ аднаго расейскага вайскоўца. Шараговец Пётр Хахлоў, 1995 года нараджэньня, належыць да 9-й асобнай мотастралковай брыгады Ўзброеных Сіл Расеі, якая дыслякуецца ў Растоўскай вобласьці. Пра гэта УНІАН

паведамілі ў прэс-службе СБУ. У заяве гаворыцца, што затрыманы салдат падчас допыту паведаміў, што яго воінская частка перадае баевікам «ЛНР» і «ДНР» ваенную тэхніку і боепрыпасы.

У прыватнасьці, баевікі рэгулярна атрымліваюць з Расеі сыстэмы залпавага агню БМ-21 «Град», БМП-2, БТР-80.

«Нам распавядалі, што перадавалі машыны чачэнцам», — адзначыў Хахлоў, дадаўшы, што пасьля тэхніку павінны былі атрымаць баевікі. Затым, паводле сьведчаньня вайскоўца, яе адправілі ў Данецк. У час знаходжаньня ва Ўкраіне Хахлоў таксама даведаўся, што баявікам плацяць па «150 тысяч у месяц» — каля 5 тысяч даляраў.

Як прызнаўся салдат, яны разам з таварышам па частцы вырашылі пакінуць расейскую армію і ваяваць у складзе баевікоў.

Каб схаваць датычнасьць Узброеных сіл Расеі да забесьпячэньня баевікоў цяжкім узбраеньнем, расейскія вайскоўцы па загадзе камандзіраў фізычна зьнішчалі на ваеннай тэхніцы завадзкую маркіроўку, нумары, сымболіку і эмблемы — усё, што дазваляла б выявіць яе паходжаньне, распавёў вайсковец.

Украінскія праваахоўныя органы заяўляюць, што ня лічаць затрыманых расейскіх вайскоўцаў палоннымі, паколькі паміж Украінай і Расеяй фармальна вайна не абвешчаная.

Супраць затрыманых пазаўчора 10 расейскіх дэсантнікаў СБУ завяла крымінальную справу за незаконны пераход мяжы, спробу дапамогі тэрарыстычным групоўкам і незаконнае валоданьне зброяй. Яны зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар у Кіеве.

XS
SM
MD
LG