Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія войскі захапілі Новаазоўск, — батальён «Данбас»


Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, — заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Зоран Шкірак у эфіры тэлеканала «Espreso.TV».

«Адбылося поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыю Ўкраіны. Ўварваньне адбываецца па некалькіх напрамках. Штаб Расеі сваімі дзеяньнямі спрабуе разьвеяць сілы байцоў Антытэрарыстычнай апэрацыі, каб узяць пад кантроль населеныя пункты на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей », — сказаў Шкірак.

Камандзір пятай роты батальёна «Данбас» Уладзімір Шылаў ў эфіры «5 канала» пацьвердзіў, што расейцы захапілі горад Новаазоўск у Данецкай вобласьці.

«Горад Новаазоўск захопленае расейскімі войскамі, заблякаваны танкамі, выезд жыхарам зь яго забаронены», — сказаў Шылаў.

У сераду ў Радзе нацыянальнай бясьпекі бясьпекі і абароны Ўкраіны заявілі, што ва Ўзброеных сілах Расеі далей перакідваюць ваенную тэхніку і жывую сілу ў памежныя з Украінай раёнаў, перш за ўсё ў Растоўскую вобласьць. Частка гэтых падразьдзяленьняў перасекла дзяржаўную мяжу і знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Ўкраіны

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG