Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква ўжыве захады супраць ратацыі войскаў у краінах НАТО на Ўсходзе Эўропы


Масква заявіла, што ўжыве захады, калі НАТО пачне рэгулярныя ратацыі войскаў у краінах-сябрах НАТО на ўсходзе Эўропы.

Пастаяннае прадстаўніцтва Расеі пры НАТО заявіла праз Twitter 27 жніўня, што рэакцыя Расеі стане гарантыяй уласнай бясьпекі.

Гэтыя заявы былі зробленыя пасьля таго, як Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн абвясьціў аб ратацыі войскаў у краінах-сябрах НАТО на ўсходзе Эўропы ў інтэрвію, апублікаваным 26 жніўня ў брытанскай газеце «The Guardian».

Расмусэн заявіў, што ратацыя войскаў будзе ажыцьцяўляцца зь вельмі высокай частатой з тым, каб «любы патэнцыйны агрэсар» ведаў: напад на любую краіну НАТО будзе разглядацца як напад на ўвесь Альянс.

Польшча і тры прыбалтыйскіх дзяржавы — члены НАТО — заклікалі да больш істотнай прысутнасьці войскаў НАТО пасьля ўмяшаньня Расеі ва Ўкраіну і далучэньня Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG