Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя пашырае санкцыі супраць Расеі з-за Ўкраіны


Швэйцарыя ўзмацніла абмежаваньні супраць Расеі за яе дзеяньні ў дачыненьні да Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце Фэдэральнага Савету Швэйцарыі. У новы сьпіс абмежаваньняў дадалі 11 імёнаў і пяць банкаў.

«11 імёнаў былі дададзены да існуючага сьпісу асоб і арганізацый, зь якімі забаронена пачынаць новыя фінансавыя адносіны, а пра ўжо існуючыя неабходна паведаміць», -- гаворыцца ў паведамленьні.

Для расейскіх банкаў Швэйцарыя абмежавала доступ да рынку капіталаў. Пяці расейскім банкам зараз неабходна будзе атрымліваць спэцыяльныя дазволы для выкарыстаньня доўгатэрміновых фінансавых інструмэнтаў.

Улады Швэйцарыі таксама забаранілі імпарт матэрыялаў ваеннага або двайнога прызначэньня з Расеі, а таксама экспарт абсталяваньня для нафтавай прамысловасьці.

13 жніўня Швэйцарыя ўвяла дадатковыя абмежаваньні на экспарт ваеннай прадукцыі ва Ўкраіну і Расею.

У пачатку месяца Эўразьвяз, а таксама ЗША і шэраг іншых краін абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць асоб, кампаній, банкаў і некаторых сэктараў расейскай эканомікі празь дзеяньні Расеі па дэстабілізацыі становішча ва Ўкраіне, у прыватнасьці, умяшаньне на ўсходзе Ўкраіны і анэксію Крыма.

Расея ў адказ увяла эмбарга на ўвоз харчаваньня з краінаў, што далучыліся да эканамічных санкцыяў супраць яе. Цяпер Швэйцарыя аўтаматычна ўвойдзе ў лік дзяржаваў, якія ня могуць экспартаваць сваю прадукцыю ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG