Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 жніўня: дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск – у амбасадзе ЗША – традыцыйны фэст «Амбасовішча-2014». Пачатак а 17-ай.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны

1919 — У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту

1990 — Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй

1994 — у Беларусі ўпершыню адбылося сьвяткаваньне Дня беларускай пісьменнасьці і друку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік

1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік

1874 — Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, палітык, рэдактар «Нашай Нівы» ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛагу.

1890 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзеяч, навуковец, пэдагог, пісьменьнік, драматург і публіцыст

1915 — Чэслаў Найдзюк, дзеяч беларускай эміграцыі ў Каліфорніі

1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН

Народ мой,

дзякуй,

што нідзе

Мяне балюча не ўпікнулі

За твой далёкі век мінулы,

За сёньняшні твой сіні дзень.

I аднаго хачу ў жыцьці,

Каб ты не паглядзеў з дакорам,

Каб за мяне ніколі сорам

Табе душу не засмуціў.

Генадзь Бураўкін

1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар. Гвалтоўна зьнік у 2000 годзе.

У гэты дзень памерлі:

430 — сьвяты Аўгусьцін Аўрэлій, прапаведнік хрысьціянства

1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай

1744 — Васіль Вашчыла, кіраўнік узброенага сялянскага паўстаньня ў Крычаўскім старостве ў 40-х гадах XVIII стагодзьдзя.

1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг

1979 — Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны пад Магілевам.

Каляндар Бахарэвіча:

Мора змораных

XS
SM
MD
LG