Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд вырашае, ці працягваць арышт Надзеі Саўчанкі


У Варонежы пачалося судовае паседжаньне па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Суд будзе вырашаць, ці працягваць тэрмін яе арышту. Сьледзтва просіць зьняволіць Надзею Саўчанку яшчэ да канца кастрычніка.

Тэрмін арышту, агучаны на папярэднім пасяджэньні, заканчваецца ў гэтыя выходныя, 30 жніўня.

Надзея Саўчанка ваявала на ўсходзе Ўкраіны ў складзе дабраахвотніцкага батальёну «Айдар». У чэрвені яна трапіла ў палон да прарасейскіх баевікоў. У пачатку ліпеня высьветлілася, што ўкраінская лётчыца знаходзіцца ў Расеі, у сьледчым ізалятары Варонежа.

31-гадовай Надзеі Саўчанцы інкрымінуюць датычнасьць да забойства двух расейскіх журналістаў, якія загінулі пад Луганскам. Сама яна такія абвінавачваньні ў свой адрас адхіляе. Яе адвакаты падкрэсьліваюць тое, што Надзею Саўчанку выкралі з тэрыторыі Ўкраіны да таго, як былі забітыя журналісты.

У Дзень Незалежнасьці Ўкраіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў Надзею Саўчанку ордэнам «За мужнасьць» III ступені.

Надзея Саўчанка ў судзе:

XS
SM
MD
LG