Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС нічога ня ведаюць пра снайпэрку з Барысава, якую нібыта забілі ва Ўкраіне


Дзьмітры Мірончык

Дзьмітры Мірончык

Якім чынам целы загінулых у вайсковых канфліктах дастаўляюцца ў Беларусь, Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, які сам раней выконваў консульскія функцыі.

Тэму беларускай грамадзянкі Натальлі Красоўскай, якая ваявала на баку сэпаратыстаў у Данецкай воласьці і нібыта днямі была забітая ў баі, начальнік Упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык закранаць адмовіўся. Але патлумачыў, што ёсьць агульныя правілы, пацьверджаныя Консульскай канвэнцыяй паміж Рэспублікай Беларусь і Ўкраінай:

«Калі на тэрыторыі Ўкраіны памёр ці загінуў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не зважаючы на тое, пры якіх абставінах ён загінуў, кім ён зьяўляўся, афіцыйныя органы гэтай краіны павінны паведаміць пра гэта беларускаму пасольству. Пасьля таго як ад афіцыйнага ўпаўнаважанага органа беларускі бок атрымлівае паведамленьне, мы робім адпаведныя захады для таго, каб цела гэтага грамадзяніна было дастаўлена на радзіму. Мы ўсталёўваем кантакты з роднымі і аказваем ім адпаведную дапамогу.

Калі да нас зьвяртаюцца родныя грамадзяніна, які памер ці загінуў у замежнай краіне, мы адпаведным чынам правяраем гэтую інфармацыю праз афіцыйныя органы гэтай краіны. Гэта, паўтаруся, агульнае правіла, якое выконваецца ва ўсіх выпадках, пры любых акалічнасьцях сьмерці грамадзяніна Беларусі».

XS
SM
MD
LG