Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Карасёў пра менскі саміт: «Машына запрацавала»


Вадзім Карачёў

Вадзім Карачёў

Украінскі палітоляг, дырэктарам Інстытуту глябальных стратэгіяў і адзін зь лідэраў партыі «Адзіны Цэнтар» Вадзім Карасёў у інтэрвію «Свабодзе» заявіў, што сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны — у любым выпадку станоўчы крок, які ў пэрспэктыве выведзе суседзяў на мірны шлях.

«Вялікага прарыву яўна не было. Але быў прарыў сьцяны варожасьці, якая апошнім часам вельмі моцна адчувалася паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама паміж яе кіраўнікамі. Гэта пачатак нейкага мірнага працэсу. Але пакуль яшчэ з мала прагназуемым і мала бачным вынікам. Да канца парлямэнцкіх выбараў наўрад ці будуць прынятыя нейкія кардынальныя рашэньні. Пятро Парашэнка моцна абмежаваны выбарчай кампаніяй і яе рызыкамі для таго, каб пайсьці на нейкія саступкі. А Ўладзімер Пуцін таксама ня будзе сьпяшацца, будзе чакаць, якім будзе парлямэнт — будзе ён кантралявацца Парашэнкам ці не. У залежнасьці ад гэтага будуць абірацца магчымасьці дыпляматычных і стратэгічных манэўраў Пуціна. Але працэс у любым выпадку запушчаны. Вынік — толькі ў пэрспэктыве. І абрысы гэтага выніку пакуль вельмі прыблізныя. Перамовы — добра. Абмен палоннымі — добра. Магчыма будуць зьнятыя скандальныя моманты вакол новага гуманітарнага канвою Расеі ў дапамогу Луганску і Данецку. Я думаю, што экспэрты будуць пачынаць працаваць над шляхамі выхаду з энэргетычнага тупіка. Машына запрацавала. Яна доўга буксавала, стаяла, хаця і рабіла моцныя гукі. Цяпер нешта зрушылася. І зрушылася са сьцежкі вайны на сьцежку міру».

XS
SM
MD
LG