Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: прарасейскія баевікі ва Ўкраіне вінаватыя ў забойствах, выкраданьнях і катаваньнях


Прарасейскія баевікі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Ўкраіны, датычныя да шматлікіх парушэньняў правоў чалавека, уключна з забойствамі, выкраданьнямі і катаваньнямі. Яны таксама маюць «стабільныя пастаўкі» сучаснай зброі і боепрыпасаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі назіральнікаў ААН, якая складаецца з 34 чалавек, інфармуе Reuters.

З пачатку баёў у сярэдзіне красавіка колькасьць загіблых узрасла як мінімум да 2200 чалавек. Штодня ў сярэднім гіне не менш як 36 чалавек, адзначаюць экспэрты.

«Узброеныя групы і далей зьвяртаюцца да фізычных і псыхалягічным катаваньняў, жорсткаму абыходжаньню, пакараньням сьмерцю, забойствам, выкраданьням і іншым сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека», — сьцьвярджаюць аўтары дакладу і дадаюць, што парушэньні «непрапарцыйныя адносна цывільных асоб».

Паводле экспэртаў ААН, у палоне баевікоў у пэрыяд з 16 ліпеня па 17 жніўня знаходзіліся не менш за 468 чалавек.

Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што правы чалавека парушае таксама ўкраінская армія і спэцыяльныя батальёны МУС. Сярод такіх парушэньняў — «адвольныя затрыманьні, гвалтоўныя зьнікненьні і катаваньні».

XS
SM
MD
LG